Кірмаш праектаў у Лідзе: горад чакае вашых ідэй!

Кірмаш праектаў у Лідзе: горад чакае вашых ідэй!

 

Ліда добра вядомая і мясцовым беларусам, і турыстам як велічным замкам Гедыміна, так і адным з найлепшых вытворцаў напою з хмелю і соладу. Жыхары горада маюць магчымасць штодня любавацца старажытнымі вулачкамі, а госці – пазнаёміцца з мясцінамі, дзе калісьці адбываліся вялікія гістарычныя падзеі. А што яшчэ можа стаць цікавым і самім гараджанам, і гасцям?

Маеце ідэі?

Кірмаш праектаў – гэта магчымасць падзяліцца сваёй ідэяй і натхніць іншых людзей разам яе рэалізаваць.

Кірмаш праектаў – гэта спосаб прадэманстраваць публічна сваю даўнюю ці свежапрыдуманую ідэю, каб зрабіць горад больш разнастайным, утульным, насычаным цікавымі сустрэчамі і падзеямі; горад, з якога не хацелася б з’язджаць ніколі.

Удзельнічаць у конкурсе можа любы ахвочы незалежна ад статусу і ўзросту. Апішыце ідэю, якая ідзе на карысць Лідзе і яе жыхарам, і дашліце ў фармаце прэзентацыі PowerPoint з указаннем наступных звестак:

– інфармацыю пра аўтараў (прозвішча, імя, арганізацыя, назва праекта, кантактны нумар тэлефона);

– назву ідэі/праекта;

– мэту і сутнасць ідэі;

– чаму і каму гэта неабходна;

– калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца;

– якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія – шукаеце? (каманда, партнёры, бюджэт).

ДАСЛАЦЬ ІДЭЮ трэба да 20 лютага ўключна на kirmash.praektau@gmail.com з пазнакай “Кірмаш праектаў-Ліда”.

Падрабязнасці: http://budzma.by/budzma/kirmash-prayektaw-u-lidzye-horad-chakaye-vashykh-idey.html

Ёсць пытанні?

Мы адкажам: kirmash.praektau@gmail.com, (29) 7843221, (29) 1068594.

Чакаем вашых ідэй!

Кантактная інфармацыя

Назва установы/аператара
Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”
Тэлефон
(29) 7843221, (29) 1068594
E-mail
kirmash.praektau@gmail.com
WWW
budzma.by