Абласная філармонія

Кантактная інфармацыя

Адрас
вул. Леся Курбаса, 3
Тэлефон
+380 342 705 765; +380 342 750 300
WWW
filar.com.ua

Філармонія ў Івана-Франкоўску была заснавана ў 1940 г. Будынак, у якім месціцца установа, пабудаваны ў 1891 годзе. Аўтарам праекта з’яўляецца гарадскі інжынер Юзаф Лапінскі. Будынак дастасаваны да патрэбаў працы тэатра, які быў аздобай Станіславова напрыканцы XIX пачатку XX ст. Тэатр быў знішчаны падчас I Сусветнай вайны. Рэкаструкцыя адбылася ў канцы 20 гг. XX ст. паводле праекта архітэктара са Станіславова – Трэля.

На працягу 40 гадоў філармонія функцыянавала разам з Абласным музычна-драматычным тэатрам ім. Івана Франкі, які ў 1980 г. пераехаў у новае памяшканне. Належыць падкрэсліць, што на музычнай сцэне выступалі вядомыя артысты, сярод якіх: Марыя Занкавецкая, Мікола Садоўскі, Саламея Крушэльніцкая, Лесь Курбас, Наталля Ужвій, Аляксандр Кошыц. “Залаты век” філармоніі (1968 – 1975 гг.) звязаны з галоўным рэжысерам філармоніі з Івана-Франкоўска – Богданам Смаляком. Дзейнасць філармоніі таксама цесна звязана з Ансамблем песні і танца “Гуцульшчызна”.

Восенню 2010 г. была дабудавана адміністрацыйная частка і залы для рэпетыцый. Капітальны рамонт філармоніі скончыўся 20 снежня  2011 г.   Тады быў адрэстаўраваны канцэртны зал, арганізаваны зал для 70 гледачоў.