Абласная навуковая бібліятэка

Кантактная інфармацыя

Адрас
бульвар Тараса Шаўчэнка 15
Тэлефон
+38 0 352 52 52 64
E-mail
admin@library.te.ua
WWW
www.library.te.ua

Бібліятэка была заснавана 15 лістапада 1939 г. Гэта была першая дзяржаўная бібліятэка ў Тарнопалі. На працягу года яе калекцыя павялічылася, дзякуючы падарункам з бібліятэк Масквы, Ленінграда і Адэсы. Годам пазней яе кнігазбор налічваў каля 35 000 экзэмпляраў. У 1941 – 1944 гг. будынак і кнігазбор бібліятэкі былі знішчаны.

Сваю дзейнасць установа рэактывавала ў 1944 г. у Чаркове, а два гады пазней пераехала ў Тарнопаль. У 1984 г. атрымала статус навуковай бібліятэкі, у сувязі з чым былі адкрыты новыя бібліятэчныя аддзелы: тэхнічны, замежнай літаратуры, інфарматорыюм, звязаны з культурай і мастацтвам.

Сення тут працуе 60 супрацоўнікаў, а штогод бібліятэку наведваюць 24 000 чытачоў. Бібліятэчны кнігазбор уключае працы з галіны навукі, класічнай літаратуры, гісторыі, філасофіі, эканомікі, права, этнаграфіі, археалогіі, тэхнікі, культуры і мастацтва. Тут есць больш за 400 перыядычных выданняў і часопісаў. Супрацоўнікі аддзела перыядычных выданняў выгралі конкурс “Інтэрнэт для чытачоў грамадскіх бібліятэк”, які быў арганізаваны  Пасольствам Злучаных Штатаў у Украіне, што было звязана з арганізацыяй бясплатнай інтэрнет-сеткі ў бібліятэцы.

Абласная навуковая бібліятэка ў Тарнопалі супрацоўнічае з Украінскім таварыствам “Асвета”, Саюзам пісьменнікаў Украіны – аддзел у Тарнопалі, рознымі культурнымі арганізацыямі. Установа аказвае лагістычную падтрымку бібліятэкам Тарнопальскай вобласці.