Абласны краязнаўчы музей

Кантактная інфармацыя

Адрас
Плошча Мастацтва 3
Тэлефон
+380 352 25 14 59

Музей Падолля, першы рэгіянальны музей у Тарнопалі, пачаў сваю дзейнасць 13 красавіка 1913 г. Ініцыятарам яго заснавання было Таварыства «Народная школа», якое сабрала больш за 100 000 экспанатаў (у тым ліку, археалагічныя знаходкі, прадметы XVII – XIX ст., рэдкія дакументы, старадрукі, больш за 1300 манет і 58 медалеў). Падчас I Сусветнай вайны калекцыя была вывезена ўглыб Расіі.

У 1929 – 1932 гг., дзякуючы старанням украінскага Таварыства “Родная школа”, у Тарнопалі функцыянаваў Рэгіянальны музей Падолля. 26 снежня 1939 г. савецкая ўлада правяла рэарганізацыю ўстановы і стварыла на яе базе  Абласны гісторыка-краязнаўчы музей у Тарнопалі. У 1943 г. нямецкая паліцыя канфіскавала 49 самых цэнных карцін, а сам музей закрыла.

Два гады пазней установа аднавіла сваю дзейнасць. На гэты раз функцыянавала да  1968 г. Тады яна была закрыта па прычыне дрэнных лакальных умоваў.

Праз наступных 15 год быў пабудаваны новы будынак. Абласны краязнаўчы музей у Тарнопалі пачаў сваю дзейнасць у снежні 1982 г. Сення ў музеі працуюць 42 асобы. Калекцыя прадстаўлена 274 000 экспанатамі. У яе склад уваходзяць: украінскія нацыянальныя касцюмы, прадметы паўсядзеннага карыстання, нумізматыка, філатэлістыка, дакументы, фотаздымкі, археалагічныя знаходкі, элементы зброі, калекцыя ікон XVII – XIX в., ткацкія вырабы. Музей арганізоўваў выставы ў Польшчы, Германіі і Румыніі.