Абласны музычна-драматычны тэатр ім. Івана Франкі

Кантактная інфармацыя

Адрас
вул. Незалежнасці 42
Тэлефон
+380 342 752 415 ; +380 342 750 724
E-mail
info@dramteatr.if.ua
WWW
dramteatr.if.ua

Украінскі драматычны тэатр ім. Івана Франкі ў Станіславове быў заснаваны ў снежні 1939 года на базе вандроўных тэатраў, якія функцыянавалі на тэрыторыі Галіцыі. Першая п’еса, якая была пастаўлена на яго падмостках, – “Платон Крэчэт” Да 1941 года было паказана 18 спектакляў. Пасля пачатку нямецка-савецкай ваны ў 1941 годзе тэатр быў эвакуаваны.

Тэатральнае жыцце ў Івана-Франкоўску адрадзілася восенню 1944г., дзякуючы падтрымцы Украінскага драматычнага тэатра з Харкава. У склад новай трупы ўвайшлі лакальныя артысты і акцеры з Харкава і Кіева. Напрыканцы 40-ых г. XX ст. яму было прысвоена імя Івана Франкі, а тэатральнай трупай займаўся Драматычны акадэмічны тэатр з Кіева.

У 1951 г дырэктарам тэатра ў Івана-Франкоўску стаў Віталь Смоляк – надышоў найлепшы час для гэтай установы. У 60-70-ыя гг. тэатр гастраляваў у гарадах Заходняй Украіны, Краснадарску, Ноўгарадзе, Архангельску, Варкуце, Кішыневе, Гродна, Омску, Маскве і іншых.
У 1980 г. тэатральная трупа атрымала новае памяшканне. Два гады пазней яны прадставілі ажно 14 новых п’ес. 2008 год прынес плен ў выглядзе прысваення тэатру звання “Акадэмічны”, а ў 2011 г. трупа выехала на гастролі з Злучаныя Штаты і Канаду.