Абласны тэатр лялек

Кантактная інфармацыя

Адрас
вул. Сымона Пятлюры 15
Тэлефон
+380 362 26 84 07, +380 362 26 84 07
E-mail
rivne_teatr@ukr.net
WWW
www.teatr.rv.ua

Дзейнасць лялечнага тэатра ў Роўна начынаецца ў сярэдзіне 70-ых гг. XX ст. Менавіта тады акцерская трупа пад кіраўніцтвам Таццяны Куроўскай паставіла лялечную п’есу недалека філармоніі ў Роўна. Афіцыяльна Тэатр лялек пачаў сваю дзейнасць 23 снежня 1975 г. пастаноўкай спектакля ў весцы Мендзыжэч Карэцкі.

Сенняшні тэатральны будынак з глядзельным залам на 256 асобаў быў пабудаваны ў 1976 – 1979 гг. У 70-ые і 80-ые гг. акцеры выступалі ў Львове, Крамяньцу, Палтаве, Луцку, Івана-Франкоўску. Да гісторыі ўкраінскай лялечнай сцэны залічваюцца п’есы Тэатра лялек з Роўна “Парасятка Чок”, “Маленькая баба Яга”, “Ноч перад Божым нараджэннем”.

Пасля атрымання Ўкраінай незалежнасці ў 1991 г. тэатральная трупа з Роўна ездзіла ў Катавіцы і Бэндзіна (Польшча), Будапешт (Венгрыя), Брэст (Беларусь), Маскву (Расія). На падмостках тэатра першы раз быў пастаўлены спектакль “Алі-баба і сорак разбойнікаў”.

Сення ў рэпертуары тэатра ўкраінская і замежная класіка, а таксама п’есы сучасных аўтараў. Спектаклі ўзбагачаюць сучаснае лялечнае мастацтва Ўкраіны, якое развівае народныя тэатральныя традыцыі.