Акадэмічны абласны драматычны тэатр ім. Тараса Шаўчэнка

Кантактная інфармацыя

Адрас
Бульвар Тараса Шаўчэнка 6
Тэлефон
+380 352 52 40 66
WWW
www.theatre.te.ua

Акадэмічны абласны драматычны тэатр ім. Тараса Шаўчэнка ў Тарнопалі быў заснаваны 8 снежня 1930 г. Вясной 1944 г. першы будынак тэатра быў знішчаны ў выніку ваенных дзеянняў. Па гэтай прычыне акцерская струпа пераехала ў Чарткова, тэатральны аркестр – у Крамянец. У 1944 – 1945 гг. групы выступалі ў пералічаных гарадах і ў Тарнапалі.

Толькі ў 1948 г. былі злучаныя абедзве групы ў Драматычны тэатр ім. Тараса Шаўчэнка, яны пачалі дзейнасць у былым будынку Спартыўнага таварыства “Сокал” у Тарнопалі. Новы будынак быў перададзены ў карыстанне ў 1953 г. У гэты час на падмостках тарнопальскага тэатра ставіліся драмы і камедыі. З 70 гг. XX ст. п’есы з Тарнопаля запісвалі кіеўскія і львоўскія рэгіянальныя тэлевізійныя станцыі.

У 1992 г. установу змянілі ў Украінскі абласны драматычны тэатр, а ў 2009 г. яму быў нададзены статус акадэмічнага. Сення ў склад тэатральнай трупы ўваходзіць 140 асобаў.