Акадэмічны абласны тэатр лялькі і акцера

Кантактная інфармацыя

Адрас
вул. Січавых Стральцоў 15
Тэлефон
+380 352 52 49 54
E-mail
info@teatr.te.ua
WWW
www.teatr.te.ua

Тэатр быў заснаваны 1 красавіка 1980 г. Творцам і першым дырэктарам быў Юліян Крайтар. Тэатральную трупу ўтварылі выпускнікі Інстытута Мастацтва ў Харкаве і тэатральных школ з Днепрапятроўска і Ніжняга Ноўгарада. Першы сезон пачаўся 1 лістапада 1980 г. паказам п’есы  “Сэмба” у Тарнопальскім палацы культуры “Бэрэзіл”. У лютым 1986 г. быў перададзены тэатральны будынак са спецыяльнай лялечнай сцэнай, акцерскімі памяшканнямі, залам для гледачоў на 250 чалавек.

У сярэдзіне 90-х гг. XX ст. дырэктарам установы стаў вядомы лялечнік Уладзімір Лісовый. Сення трупа тэатра складаецца з 22 чалавек. На яго падмостках ставяцца п’есы для гледачоў рознага ўзросту. З пачатку дзейнасці тэатра было пастаўлена больш за 100 спектакляў.

Тарнопальскі тэатр лялькі і акцера ўдзельнічаў у фестывалях лялечнага мастацтва, а таксама выстаўляўся ў: Луцку, Ужгарадзе, Львове, Вінніцы, Чарнігаве, Запарожжы, Коўна (Літва), Бішкеку (Кіргізія), Жэшаве (Польшча), Крагуевацу (Сербія). 19 мая 2006 г. украінскае Міністэрства культуры і турызму прысвоіла лялечнаму тэатру з Тарнопаля статус акадэмічнага.