АЦК УМСК «Хатка студэнта»

Кантактная інфармацыя

Адрас
вул. Радзішэўскага, 16, 20-031 Люблін
Тэлефон
+48 81 533 32 01
E-mail
ack@ack.lublin.pl
WWW
www.ack.lublin.pl

Акадэмічны культурны цэнтр універсітэта імя Марыі Складоўскай-Кюры (АЦК УМСК) уяўляе сабой сучасную ўстанову, адкрытую для гетэрагенных культур і традыцый, але і крытычную/схільную да іх творчага фарматавання.

Менеджэры ўстановы рэалізуюць яе місію зыходзячы з яе мэтаў у сферы адукацыі, супрацоўніцтва і рэалізацыі культурных задач. Працаўнікі ўстановы спрычыняюцца да яе дзейнасці праз уласны інтэлектуальны і мастацкі ўнёсак у рэалізацыю мэтаў. Варта дадаць, што актыўная дзейнасць у цэнтры акадэмічнай супольнасці ўяўляе сабой адну з найважнейшых падвалін арганізацыйнай структуры установы.

АКЦ УМСК «Хатка студэнта» добра вядомая ў акадэмічнай супольнасьці як цэнтр інтэграцыі творчых акадэмічных супольнасцяў, а таксама як прастора для рэалізацыі мерапрыемстваў амаль ва ўсіх сферах мастацтва: музыцы, тэатры, кіно, выяўленчым мастацтве, літаратуры. Да гэтага спрычыніліся, безумоўна, ключавыя ў дзейнасьці установы фестывальныя імпрэзы, а таксама наяўныя калектывы і майстэрні. Ужо некалькі год АКЦ арганізуе конкурс грантаў на фестывалі, рэгулярныя імпрэзы, канцэрты і іншыя культуратворчыя акцыі. АЦК УМСК «Хатка студэнта», праводзячы разнастайныя формы культурнай адукацыі, а таксама дапамагаючы мастацкім групам і ініцыятывам сутнасна і арганізацыйна, стварае энергічныя культурныя асяродкі ў Любліне.

У каляндар культурных падзей Любліна стала ўпісаліся ужо арганізаваныя тут фестывалі: Міжнародны фестываль «Фольк-Мікалайкі» – найстарэйшы ў Польшчы прэстыжны фестываль музыкі, інспіраванай фолькам. XXI Фэст «Фольк-Мікалайкі»” 2011 г. трапіў ў Нацыянальную праграму польскага старшынёўства ў Еўрасаюзе «Увага культуры!», сярод іншых рэгулярных праектаў, арганізаваных польскімі органамі самакіравання і недзяржаўнымі арганізацыямі і ўхваленых Праграмнай Радай культурнай палітыкі старшынёўства Польшчы ў Савеце Еўрасаюза. У АКЦ працуюць: Студэнцкія «Кінаканфрантацыі» – прэзентацыя фільмаў, узнагароджаных на найважнейшых сусветных кінафестывалях, здабыўцаў Залатога глобуса ці Оскара, фільмы гэтыя ўпершыню з’яўляюцца ў Польшчы менавіта на «Канфрантацыях»; студэнцкі агульнапольскі тэатральны фестываль «Аспрэчванні» („Kontestacje”) – прэзентацыя незалежных тэатраў акадэмічных супольнасьцяў з Польшчы, Фестываль аматараў турыстычнай і студэнцкай песні. Усё большую сімпатыю публікі заваёўваюць і свежыя імпрэзы: АКЦ Electric Nights – фестываль альтэрнатыўна і прагрэсіўнай музыкі; Chatka Blues Festiwal – фестываль блюзавай музыкі, Фестываль мастацкіх майстар-класаў – мерапрыемства, якое аб’ядноўвае удзельнікаў майстар-класаў, што адбываюцца ў «Хатцы студэнта».