Брэсцкі абласны краязнаўчы музей

Кантактная інфармацыя

Адрас
вул. К. Маркса, 60, Брэст, 224046
E-mail
brest_museum@brest.by
WWW
brest.museum.by/

Музей займаецца зборам, навуковай апрацоўкай і захаваннем рухомых гісторыка-культурных каштоўнасцяў, стварае з іх кампазіцыі і выставы, метадалагічна дапамагае гарадскім і раённым краязнаўчым музеям.

У музеі працуюць экспазіцыі: археалагічная, нумізматычная, этнаграфічная, рукапісаў і старадрукаў, рамёстваў, мастацтва, малюнку і іншыя. Штогод музей і яго філіялы арганізуюць выставы, музейныя і музычныя вечарыны, дні краязнаўства, выязныя экспазіцыі.

Філіялы музея:

Археалагічны музей «Бярэсце» – адзіны ў Еўропе музей сярэднявечнага ўсходнеславянскана горада. Ён знаходзіцца на тэрыторыі Валынскай фартыфікацыі Брэсцкай крэпасці, на месцы, дзе быў горад. Яго экспазіцыя прысвечаная узнікненню, палітычнаму, эканамічнаму і культурнаму развіццю Берасьця (цяперашняга Брэста) у XI-XIII стагоддзях. Археалагічны раскоп – гэта галоўны экспанат музея, які займае паверхню 1000 м.кв. На глыбіні 4 м знаходзіцца частка рамесніцкага квартала XIII стагоддзя – 30 жылых і гаспадарчых будынкаў, а таксама дзве вуліцы. Два жылыя будынкі захаваліся на 12 вянкоў (бярвенняў), што з’яўляецца вялікай рэдкасцю у славянскай археалогіі. Будынкі і праезная частка вуліцы былі закансерваваныя з дапамогай спецыяльных рэчываў.

Брэсцкая крэпасць, Брэстwww.brokm.vbreste.by/filial-arheologicheskii-muzei-bereste.html

Музей выратаваных мастацкіх каштоўнасцяў

Музей выратаваных мастацкіх каштоўнасцяў складаецца са збору прадметаў мастацтва, канфіскаваных Брэсцкай мытняй падчас спробы іх нелегальнага вывазу з Беларусі. Выстава налічвае 300 твораў мастацтва і прадметаў антыкварыяту. Большую частку гэтага незвычайнага збору складаюць іконы. Самыя раннія з іх датуюцца XVI стагоддзем. Калекцыя налічвае больш за 500 абразоў святых у срэбных акладах.

Вул. Леніна, 39, Брэст, www.values.brest.museum.by

Мастацкі музей – паўднёвая частка Шпітальнага вострава Брэсцкай крэпасці, Брэст, www.gallery.brest.museum.by

Камянецкая вежа – Брэская вобласць, г.п. Камянец, вул Леніна, 3a, www.kamenetz.museum.by