Брэсцкі гарадскі дом культуры

Кантактная інфармацыя

Адрас
вул. Гогаля, 5 Брэст 224030
Тэлефон
+37 5162 216 195, +37 5162 214 385
E-mail
brestdgk@mail.ru

Брэсцкі гарадскі Дом культуры – гэта цэнтр культуры і забаваў, арганізатар масавых мерапрыемстваў, тэатральных спектакляў, спартовых імпрэз для дзяцей і моладзі.

Інструктары Дома культуры пастаянна шукаюць новых, цікавых шляхоў для творчай дзейнасці. Увесь час паўстаюць новыя калектывы і аматарскія гурты, харэаграфічныя відовішчы і харавыя пастаноўкі.

У гісторыю ГДК стала ўпісаліся мастацкія калектывы: заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь – ансамбль танца «Радасць», Народны хор ветэранаў вайны і працы імя Мікалая Шошчыца, Узорны аматарскі хор, узорны хор хлопчыкаў «Пеўнікі», узорны ансамбль танца “Надзея”, народны ансамбль эстраднага танца “Каскад”, народны вакальны ансамбль «Мілавіца», эстрадная група «Маленькі прынц» і ншыя.

Цікава працуюць клубы па інтарэсах і аматарскія групы Дома культуры – гарадское таварыства гітарыстаў імя Ігнаца Гельда, клуб аматараў гісторыі «Берасьцейскі замак», жаночы клуб «Надзея», літаратурнае аб’яднанне «Полацкая галіна», таварыства народных творцаў «Спадчына».

У Доме культуры працуе ўсяго 35 клубаў, у занятках бяруць удзел больш за 600 чалавек – дзяцей, дарослых і старэйшых.