Дом культуры чыгуначнікаў

Кантактная інфармацыя

Адрас
вул. Кіжаватава 9/1, Брэст 224001
Тэлефон
+37 5162 262 145, +37 5162 263 708

Галоўнай задачай Дома культуры з’яўляецца развіццё аматарскай творчасці і арганізацыя вольнага часу чыгуначнікаў і іх сем’яў, развіццё творчых здольнасцяў маладога пакалення. Установа мае глядзельную залу на 287 месцаў, 2 рэпетыцыйныя балетныя залы, пакоі для заняткаў.

У Доме культуры працуе 17 клубаў па інтарэсах, з 11 – дзіцячых. Узорная вакальная студыя «Фантазія», студыя сучаснага танца „Sample Drive”, ансамбль вулічнага танца „Hustle Muff”, Студыя сучаснага танца «Элізіум», студыя візуальнага мастацтва, Студыя ігры на класічнай гітары і інш.

У Доме культуры працуе самы стары калектыў у краіне, створаны ў 1946 г. – Народны тэатр. Дваццаць пяты сезон выстаўляе свае п’есы аматарскі эксперыментальны тэатр «Люстэрка», пры тэатры працуе дзіцячая студыя слова. Ансамбль «Фартуна» аб’ядноўвае аматараў спеву і гульні на музычных інструментах. Калектыў працаўнікоў Дому культуры стараецца цікава і нестандартна арганізаваць працу, выкарыстоўваючы розныя формы: конкурсы, паказы, канцэрты, урачыстасьці з нагоды Дня маці, Дня пажылога чалавека, імпрэзы, конкурсы рамёстваў, а таксама вядзе актыўную канцэртную дзейнасць.