Дом культуры Люблінскай жыллёвай супольнасці

Кантактная інфармацыя

Адрас
вул. Конрада Валенрода, 4a, 20-607 Люблін
Тэлефон
+ 81 743 48 29
E-mail
dom.kultury@spodzielnialsm.pl
WWW
www.domkulturylsm.pl

Дом культуры Люблінскай жыллёвай супольнасці працуе з 1974 года. Утрымліваецца ён амаль цалкам са сродкаў супольнасці. Часамі выкарыстоўвае датацыі ад самакіравання горада Любліна, хаця і ў вельмі невялікай ступені, а таксама з унёскаў рэкламадаўцаў і спонсараў. Апрача таго, ён здае ў арэнду свае памяшканні пад розныя мерапрыемствы, канферэнцыі і сімпозіумы. Працуюць у клубе 10 чалавек, з іх 6,5 – гэта працаўнікі культуры, а 3,5 стаўкі – тэхнічныя супрацоўнікі. Ідучы насустрач патрэбам дзяцей, моладзі і дарослых, што жывуць у супольнасці, Дом культуры вядзе культурна-адукацыйную працу як у сваёй сядзібе, гэтак і арганізуе імпэзы ў пленэры, ў сямі раёнах ЛЖС.

Дом культуры ЛЖС выступіў арганізатарам шматлікіх агульнапольскіх і рэгіянальных сустрэч мастакоў, цыклаў канцэртаў класічнай музыкі, опернай, аперэтачнай і забаўляльнай музыкі, прысвечаных выбітным музыкам з Любліна, Польшчы і замежжа.

Апрача таго, клуб з’яўляецца важным месцам для прамавання мастацкай творчасці – літаратурнай, выяўленчай, музычнай, тэатральнай і танцавальнай, як прафесіяналаў, гэтак і аматараў. Часта арганізуе тэатральныя пастаноўкі для дзяцей, моладзі і дарослых, галоўным чынам праз прафесійны Камерны тэатр, але і дзякуючы розным тэатральным трупам, што выступаюць у Любліне. Апрача таго, клуб арганізуе агляды творчасці люблінскіх мастацкіх калектываў, кабарэ, танцавальныя паказы, фестывалі песень з розных краін свету, выступы калядоўнікаў, сустрэчы з операй і аперэтай – дзякуючы выступам артыстаў з варшаўскай Нацыянальнай філармоніі, Люблінскай філармоніі і Музычнага тэатра з Любіна.

У Доме кульуры ЛЖС праводзяць пастаянны танцавальныя, вакальныя, выяўленчыя, дэкламатарскія, мадэльерскія заняткі для дзяцей і моладзі, а таксама гімнастычныя заняткі для жанчын, сустрэчы брыдж-клуба, клуба актыўнага пенсіянера, вышывальнага гуртка «Канва», вакальнага ансамбля «Сеньярыткі», камп’ютарных курсаў, лекцыі па медыцыне і пытаннях апекі над непаўнаспраўнымі. Адной з найноўшых формаў працы з’яўляюцца заняткі па робатэхніцы, а таксама спатканні для бацькоў, што выхоўваюць малых дзяцей. У Доме культуры, апрача таго, адбываюца масавыя і індывідуальныя мерапрыемствы, прысвечаныя выяўленчай творчасці: маляванню, графіцы і фатаграфіі прафесіяналаў і аматараў, а таксама непаўнаспраўных асоб розных узростаў.

Ад пачатку сваёй дзейнасці Дом культуры вядзе і кінаклуб «Гражына». Фільмы тут паказваюць як цягам тыдня, гэтак і ва ўік-энды. Арганізуюцца кінасеансы для школ, садочкаў і на замову розных установаў, а таксама адкрытыя паказы. Асабліва шмат увагі Дом культуры надае разнастайным спатканням, якія папулярызуюць навуку, літаратуру і медыцыну, а таксама прэзентацыі дзейнасці рэгіянальных тварыстваў.

 Інфармацыя аб дзейнасці Дома культуры часта з’яўляецца на старонках газет, у тэлевізійных і радыёпраграмах, у інтэрнэце. Дом культуры падтрымлівае ажыўленыя кантакты з журналісцкім асяродкам, мае ўласны сайт і прысутнічае на грамадскіх парталах. Штогод Дом культуры ЛЖС арганізуе каля 150 імпрэз, ягоная дзейнасць адкрытая для амаль 40-тысячнай Люблінскай жыльлёвай супольнасці, як і ўсяго 350-тымсячнага Любліна.