Філармонія імя Г.Веняўскага ў Любліне

Кантактная інфармацыя

Адрас
Вул. Марыі Кюры-Складоўскай, 5, 20-029 Люблін
Тэлефон
81 53 15 120
E-mail
info@filharmonialubelska.pl
WWW
www.filharmonialubelska.pl

Філармонія імя Г.Веняўскага ў Любліне – найстарэйшая філарманічная пляцоўка, якая дзейнічае ў Польшчы пасля ІІ Сусветнай вайны.

У снежні 1944 года быў арганізаваны Люблінскі камерны аркестр, які ў 1946 быў пераўтвораны ў гарадскую філармонію. Першым дырэктарам філармоніі стаў Ян Відманскі, а пастаянным дырыжорам і мастацкім кіраўніком – яе арганізатар, Зыгмунт Шчэпаньскі. Пераломны перыяд для філармоніі – гэта 1969-1990 гады. Выканаўчым і мастацкім дырэктарам установы стаў Адам Натанэк, выбітны дырыжор, выпускнік аддзялення тэорыі, дырыжорства і кампазіцыі Дзяржаўнай вышэйшай музычнай школы ў Кракаве. Дзякуючы Адаму Натанку, Люблінская філармонія пашырыла рэпертуар за кошт новых музычных форм і жанраў. Дырэктар і дырыжор у адной асобе ўвёў у рэпертуар філармоніі вакальна-інструментальныя творы – араторыі, імшы, кантаты і оперы ў эстраднай версіі. У той перыяд развівалася супрацоўніцтва філармоніі з аматарскімі харамі, такімі , як «Рэха», Хор УМКС, КУЛ, Сельскагаспадарчай акадэміі, Люблінскай палітэхнікі, Люблінскай архікатэдры. Адам Натанэк ініцыяваў ў 1980-х выезды філармоніі на выступы за мяжу (традыцыю працягулі і ягоныя наступнікі) – у Італію (1980, 1981, 1984), у Швейцарыю (1985), у Іспанію (1989, 1990, 1993), у Швецыю (1991, 1995), у Германію (1992, 1995). Калектыў бярэ ўдзел у прэстыжных фестывалях: у Кошыцэ (1986); Фестывалі сучаснай музыкі ў Алікантэ (1989); Фестывалі фламенка ў Сэвільі (1990), а таксама ў Семінары дырыжораў Франка Ферары (Італія, 1984).

Былі створаныя новыя фестывалі: Люблінскі музычны верасень, Наленчоўскі дывертысмент, а таксама летнія канцэрты ў Музеі ў Казлоўцы і ў фарным касцёле Казімежа.

Заслугай Адама Натанка было і тое, што дзякуючы ягоным высілкам быў зменены праект распачатага ў 1971 годзе гмаху, які цяпер завуць Недабудаваны Тэатр. Спачатку ў планах там не было філармоніі. Адам Натанэк таксама выбраў выканаўцаў на славутыя арганы (фірмы Schoeke), што цяпер знаходзяцца ў канцэртнай зале філармоніі. Дзякуючы Адаму Натанку, на люблінскай эстрадзе выступілі знакамітыя госці і салісты і дырыжоры – Данута Даменцка (вучаніца Адзі Сары), Вадзім Бродскі, Кая Данчоўска, Генрых Дэбіх, Іаанна Даманьска, Ядвіга Катноўска, Раман Яблоньскі, Ванда Вількамірска, Канстанты Анджэй Кулька, Кшыштаф Яблоньскі, Вальдэмар Маліцкі, Кшыштаф Пендэрэцкі, Эдвард Зьбігнэў Зянкоўскі і шматлікія іншыя. Напачатку 1970-х у Люблінскай філармоніі сталі ўзнікаць камерныя калектывы: страйковае трыа (1977), а таксама барочнае, фартэп’яннае, перкусійнай і арфавае трыа.

Цяпер функцыю галоўнага дырэктара выконвае Ян Сэнк, а мастацкага кіраўніка – Войцех Родэк.