Фота-клуб “Час”

Кантактная інфармацыя

Адрас
вул. Саборная 15

Фота-клуб “Час” паўстаў у 1984 г. па ініцыятыве фатографаў горада Роўна. У першы год дзейнасці артысты з Роўна сталі лаурэатамі шматлікіх фотаконкурсаў ва Ўкраіне. У 1989 г. большасць з іх увайшла ў Украінскі саюз фатографаў.

У сенняшняй сядзібе клуб функцыянуе ад 1994 г. Два гады пазней пры падтрымцы абласной і гарадской адміністрацыі ў сядзібе клуба была адкрыта першая ва Ўкраіне фотагалерэя і заснаваны Першы нацыянальны фотасалон. Гэта тут штомесяц можна ўбачыць новыя фотаэкспазіцыі.

Члены клуба прымалі ўдзел у шматлікіх айчынных і міжнародных выставах фатаграфіі – між іншым у: Латвіі, Эстоніі, Беларусі, Расіі, Польшчы, Італіі, Арменіі, Францыі, Бразіліі, Аўстрыі, Аўстраліі, Індыі, Японіі. У сваю чаргу, у Роўна можна было ўбачыць выставы артыстаў з: Італіі, Францыі, Тайвані, Даніі, Румыніі, Венгрыі. Сення фатаграфічнае асяроддзе з Роўна – адно з найбольш актыўных ва Ўкраіне.