Гарадскі Народны дом мікрараёну «Левандоўка»

Кантактная інфармацыя

Адрас
Львів, вул. Шырокая, 1
Тэлефон
+ 38 032 267 35 92

Гарадскі Народны дом Мікрараёну «Левандоўка» – гэта адукацыйны і культурны цэнтр, прамоўтар культурнага развіцця, арганізатар вольнага часу, які спраўджвае культурныя надзеі і патрэбы жыхароў раёна Левандоўка.

Народны дом з’яўляецца гарадской бюджэтнай установай, якая падначальваецца аддзелу культуры Рады горада Львова. Сваю дзейнасць распачаў у 1950-х. Галоўныя дзеянні скіраваныя на адраджэнне народных звычаяў і традыцый, а таксама на адукацыю дзяцей і моладзі ў нацыянальным, патрыятычным і рэлігійным духу.

У Народным доме працуюць калектывы: дзіцячыя (Студыя мастацтваў, вакальная студыя, студыя танца, інструментльная студыя, курсы англійскай мовы, спартовая секцыя айкідо, кола агульнага развіцця дзіцяці «Працавітыя пчолкі»), і дарослыя (Народны хор «Левада», Народны вакальны ансамбль «Рэтра з Левандоўкі», Курсы шыцця і праектавання моды).

Пры установе працуюць 4 няўрадавыя арганізацыя, якія налічваюць больш за 100 членаў. Народны дом шчыльна супрацоўнічае з бібліятэкамі, трыма школамі, мастацкім ліцэем і цэрквамі мікрараёну.