Гарадскі Палац Культуры імя Гната Хаткевіча

Кантактная інфармацыя

Адрас
Львів, вул Кушэвіча, 1
Тэлефон
+38 032 252 28 25, +38 032 252 27 67
E-mail
lviv_palace@i.ua
WWW
www.hotkevichpalace.lviv.ua

Гарадскі палац культуры імя Гната Хаткевіча цяпер найстарэйшы дзейны палац культуры у Львове. Працягваючы дэмакратычныя традыцыі заснавальнікаў, Палац адкрыты для ўсіх жыхароў горада незалежна ад узросту, нацыянальнасьці, рэлігіі і палітычных сімпатый.

Галоўная мэта дзейнасці застаецца нязменнай – падтрымка, працяг і развіццё культурных традацый горада і дзяржавы. Невыпадкова менавіта на сцэне гарадскога палаца культуры імя Гната Хаткевіча падчас нацыянальнага адраджэння адбываліся спектаклі тэатру «Не журыся», гучалі каляды і пастаралі, выступала моладзь з таварыства Льва.

Цяпер у палацы працуе каля 20 мастацкіх калектываў, якія прадстаўляюць розныя жанры і стылі, яны налічваюцуь больш за 1000 ўдзельнікаў у розным веку. Большасьць калектываў маюць ганаровыя званні «нацыянальны» і «узорны». Мастацкія калектывы палацу – заўсёды жаданыя госці на гарадскіх урачыстасцях. Дзякуючы актыўнай канцэртнай дзейнасці і ўдзелу ў шматлікіх разнародных фестывалях і конкурсах, калектывы палацу вядомыя і па-за межамі Ўкраіны. Штогод у маі – чэрвені на сцэне палацу можна пабачыць выступы маладых артыстаў падчас паказальных канцэртаў, на якія запрашаюцца і жыхары Львова, і госьці горада.

Гарадскі Палац культуры імя Гната Хаткевіча арганізуе разнастайныя акцыі, праекты, частка якіх – рэгулярныя мерапрыемствы, пастаянна ўпісаныя ў калядар культурных імпрз Львова.

Аамаль 10 год Палац рэалізуе праект «Спатканне са Львовам», у рамках якога адбываюцца сімфанічныя ранішнікі для вучняў, якія выконвае слынны украінска-швейцаркі аркестр „INSO Львоў”, а таксама аўтарскія вечарыны вядомых украінскіх пісьменнікаў Юрыя Андруховіча, Ю. Пакальчука, Ю. Віннічука, В.Небарака, А. Ірванца, М.Зарычнага і інш.

Палац культуры з’яўляецца суарганізатарам розных фестываляў. Легендарная «Чырвона Рута», фестываль аўтарскай песні «Срэбная падкова», патрыятычныя «Дуды перамогі», моладзевы «Шаўчэнка-фэст», дзіцячы «Забавадзень» – і гэта далёка не пэўны спіс…