Гарадскі цэнтр забавы

Кантактная інфармацыя

Адрас
вул. Набярэжная 42
Тэлефон
+380 342 24 41 29
WWW
kultura.mcd@ukr.net

Гарадскі цэнтр забавы ў Івана-Франкоўску (адкрыты ў 2000 г.) – гэта музычна-спартыўная ўстанова культуры, якая арганізуе музычную, рэкрэацыйную і спартыўную дзейнасць для заспакаення патрэбы адпачынку жыхароў на тэрыторыі Івана-Франкоўска.

ГЦЗ ажыццяўляе музычную, рэкрэацыйную і спартыўную дзейнасць, арганізуе працу артыстычных груп, спартыўных секцый, праводзіць конкурсы, фестывалі, прагляды, гарадскія, абласныя, рэспубліканскія і міжнарожныя сустрэчы і артыстычныя конкурсы, праводзіць вечары і сустрэчы з цікавымі людзьмі, распрацоўвае планы, комплексныя праграмы і рэкамендацыі па развіццю ўстановаў культуры.

Да галоўных задач ГЦЗ належыць ахова,  папулярызацыя народнай культуры і традыцыі, заспакаенне духоўных і эстэтычных патрэбаў жыхароў, арганізацыя масавых культурна-спартыўных мерапрыемстваў і аздараўленчых акцый, папулярызацыя нацыянальнага і міжнароднага мастацтва, падтрымка і развіцце акадэмічных напрамкаў музычнага мастацтва, выхаваўчая праца, рэалізацыя галоўных культурных і спартыўных задачаў дзяржаўнай палітыкі, падтрымка і развіцце артыстычных груп, увядзенне іннавацыяў у дзейнасці ГЦЗ.

Культурныя праекты, якія былі рэалізаваны ГЦЗ у 2013 г.: “Магічны свет дзяцінства”, прысвечаны Міжнароднаму Дню дзіцяці, казацкія забавы “Казацкі род ня зводзіцца” (захоўванне і распаўсюджанне ўкраінскіх казацкіх традыцый), выстава “Свята хлеба”. У 2014 г. ГЦЗ плануе рэалізаваць наступныя праекты: святочны канцэрт “Божае нараджэнне ў Франкоўску”, Вялікодныя Гаёўкі і свята св. Мікалая для дзяцей з рэабілітацыйнага цэнтра.