Гарадское аб’яднанне артыстычных груп Івана-Франкоўска

Кантактная інфармацыя

Адрас
вул. Тараса Шаўчэнка 1
Тэлефон
+ 38 034 02 23 77
WWW
www.mvk.if.ua/mcolect/

Гарадское аб’яднанне артыстычных груп Івана-Фрнакоўска – гэта гарадская ўстанова культуры. Яна была заснавана ў снежні 2013 г. Галоўнай мэтай аб’яднання з’яўляецца ахова і развіцце народнай музычнай культуры, забеспячэнне культурных мерапрыемстваў, якія адбываюцца на тэрыторыі горада.

У склад аб’яднання ўваходзіць сем груп:

Гарадская капэла бандурыстаў была заснавана ў 1969 г. пры Доме народных творцаў Напрацягу 20 гадоў ею кіравала вядомая бандурыстка Ірына Стэфановіч. 27 красавіка 2005 года капэла атрымала статус гарадской. Рэпертуар групы ўключае больш за 70 твораў, якія ахопліваюць сусветную і ўкраінскую класіку, песні Тараса Шэўчэнка, стралковыя песні і песні прыкарпацкіх аўтараў. Група з’яўляецца лаурэатам айчынных і міжнародных конкурсаў і фестываляў.

NamystoГарадское трыа бандурыстак “Намысто” паўстала ў 1996 г. Група працуе пры Цэнтральным народным доме. У склад трыа ўваходзяць: Надзя Несцярук, Аксана Паўлік і Руслана Красій. Рэпертуар уключае  больш за 50 музычных твораў, сярод якіх народныя песні Прыкарпацця. Трыа ўдзельнічае ў культурным жыцці  горада, а таксама у конкурсах і фестывалях.

Гарадскі сімфанічны аркестр быў заснаваны вясной 1999 г. Задачай аркестра з’яўляецца клопат пра развіцце і папулярызацыю народнай і сусветнай музыкі. Аркестр выконвае больш за 120 твораў. Яго рэпертуар мае магчымасць прадставіць класічную музыку, эстрадную і джазавую. Акрамя канцэртнай дзейнасці група прымае ўдзел у выступленнях лакальных артыстаў (музычнае афармленне мерапрыемстваў).

Halickie_perezwonyГарадскі камерны хор “Галіцкія перазвоны” паўстаў у жніўні 1991 г. У склад яго ўваходзяць працаўнікі Прыкарпацкага народнага ўніверсітэту ім. В. Стэфаніка, настаўнікі музычных школ Івана-Франкоўска і студэнты. Хор выконвае больш за 100 твораў. Высокі артыстычны ўзровень, унікальны рэпертуар, арыгінальная інтэрпрэтацыя твораў прынеслі хору шмат узнагарод ва Ўкраіне і паза яе межамі.

Гарадскі ансамбль саксафаністаў «Класічны джаз» быў створаны ў 1987 г. Першапачаткова складаўся са студэнтаў Музычнай школы ім. Д. Сычынскага ў Івана-Франкоўску. У яго рэпертуар увайшлі творы айчынных і замежных класікаў, а таксама апрацоўкі народных кампазіцый.

Гарадскі аркестр духавой музыкі быў заснаваны ў сакавіку 1988 г. Спачатку функцыянаваў пры Гарадскім парку культуры і адпачынку ім. Тараса Шэўчэнка. У 2000 г. яму быў прысвоены статус гарадскога. Аркестр выконвае больш за 150 розных твораў. Яго рэпертуар складаецца з оперных арыяў, народных песень і твораў сучасных кампазітараў.

Гарадскі аркестр народнай музыкі «Рапсодыя» быў заснаваны ў 1977 г. Спачатку яго сядзіба знаходзілася ў Доме культуры № 1 у Івана-Франкоўску. Задачай аркестра была папулярызацыя інструментальнай музыкі з раену Падкарпацця. У 2001 г. аркестр атрымаў званне «гарадскі». У яго складзе выступаюць артысты з горада і рэгіена. «Рапсодыя» адрозніваецца сваім унікальным стылем, віртуознасцю, народнай манерай выканання і спецыфічным каларытам твораў. У аркестры есць цэлая гама народных інструментаў. Артысты іграюць на сапілцы, акарыне, казе, цымбалах, арфе, тамбурыне. У спалучэнні з класічнымі інструментамі – кларнетам, скрыпкай, віаланчэллю, кантрабасам – гэта дае магчымасць арыгінальнага выканання музычных твораў. «Рапсодыя» з’яўляецца лаурэатам айчынных і міжнародных конкурсаў. Ен выступаў у Злучаных Штатах, Польшчы, Расіі, Эстоні, Латвіі, Літве, Румыніі, краінах былой Югаславіі, Германіі і Францыі.