Цэнтральны нацыянальны дом у Івана-Франкоўску

Кантактная інфармацыя

Адрас
вул. Тараса Шэўчэнка, 1, Івана-Франкоўск
Тэлефон
+38 034 222 47 09, +38 034 22 75 45 80
E-mail
cndif@ukr.net

Івана-Франкоўскі цэнтральны нацыянальны дом (паўстаў у 1980 годзе; далей: ЦНД) — гэта культурна-адукацыйная установа, якая ажыццяўляе адукацыйную дзейнасць з мэтай абагачэння духоўнасці ўкраінскага народа, захавання і развіцця аматарскай народнай творчасці, заспакаення культурных патрэбаў і арганізацыі адпачынку жыхароў Івана-Франкоўска.

Цэнтральны Нацыянальны Дом:
з’яўляецца інфармацыйнай, культурнай і адукацыйнай установай;
арганізуе працу гурткоў, аматарскіх народных ансамляў, народных універсітэтаў і аб’яднанняў;
арганізуе канцэртную дзейнасць у горадзе;
арганізуе канцэрты, падсумоўваючы артыстычную дзейнасць ансамбляў, вечары адпачынку;
арганізуе навагоднія ранішнікі для дзяцей, тэматычныя вечары і сустрэчы з цікавымі людзьмі;
арганізуе фестывалі, конкурсы, прагляды, мастацкія выставы і выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці, прагляды фільмаў, фотавыставы.

Галоўнай задачай Цэнтральнага нацыянальнага дома з’яўляецца:
выхаванне грамадзяніна Ўкраіны;
заспакаенне духоўных і эстэтычных патрэбаў грамадзян;
рэалізацыя галоўных задач дзяржаўнай палітыкі ў галіне народнай творчасці, культурна-асветніцкай работы і арганізацыі вольнага часу;
выхаванне моладзі ў духу патрыязтызма, любові да Ўкраіны, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна, пачуцця годнасці;
адраджэнне, захаванне, развіцце і папулярызацыя народнай традыцыйнай культуры, усіх відаў аматарскага мастацтва;
стварэнне ўмоваў для творчага, інтэлектуальнага і духоўнага развіцця жыхароў;
падтрымка і развіцце класічных напрамкаў музычнага мастацтва;
заспакаенне патрэбаў у галіне ідэнтыфікацыі прафесійнай дзейнасці і творчай самарэалізацыі жыхароў.
падтрымка і развіцце артыстычных групаў.

Культурныя праекты, рэалізаваныя ЦНД ў 2013 г.:
1. Ушанаванне вядомых творцаў горада „Артыстычным зоркападам квітнеюць таленты” (ушанаванне творчых дасягненняў вядомых у горадзе артыстаў, рэклама іх творчасці).
2. Фестываль дзіцячай творчасці «Колеры дзяцінства” з нагоды Міжнароднага Дня Дзіцяці (пошук і падтрымка маладых таленавітых вакалістаў).
3. Фестываль духоўнай і эстраднай музыкі «Вялікодныя званы” (падтрымка творцаў, пошук новых музычных твораў на вялікодную тэму і прапаганда музычнай творчасці на рэлігійную і духоўную тэму).

Культурныя праекты, запланаваныя на 2014 г.:
1. Гарадскі прагляд чытальнікаў з нагоды 200-годдзя нараджэння Тараса Шэўчэнка (пошук маладых таленавітых чытальнікаў, падтрымка (у тым ліку і матэрыяльная) іх творчасці).
2. Музычны фестываль духоўнай музыкі “Ад Божага нараджэння да Вялікадня”, прысвечаны 200-годдзю з дня нараджэння Тараса Шэўчэнка (падтрымка хораў, прапаганда ўкраінскай музыкі рэлігійнага і духоўнага характару).
3. Гарадскі конкурс арганізацыі вольнага часу дзяцей і моладзі (пошук маладых таленавітых арганізатараў дзіцячых і моладзевых мерапрыемстваў, пошук новых формаў працы з дзяцьмі і моладдзю).