Львоўская галерэя мастацтва

Кантактная інфармацыя

Адрас
вул. Стэфаныка, 3, Львоў
Тэлефон
+ 038 032 261 44 48
WWW
lvivgallery.org

Адзін з найбагацейшых музеяў ва Ўкраіне, яго зборы налічваюць больш за 58 тыс. твораў сусветнага і нацыянальнага мастацтва, ад старажытных часоў да сучаснасці.

Установа была створаная на базе гарадской карціннай галерэі, папоўніася пасля ІІ Сусветнай вайны творамі з прыватных і царкоўных калекцый. У музеі ёсць калекцыі: італьянская, іспанская, Нідэрландаў і Фландрыі, галадская, нямецкая, аўстрыйская французская, замежнае выяўлечнае мастацтва канца XIX – пачатку XX ст., польская, венгерская, чэшская і славацкая, Далёкага Ўсходу, параўнальная, расійская, а таксама партрэт XVI-XVIII ст. У музеі можна пабачыць творы Антоніа Канале (Каналета), Бернадра Белота, Джыавані Баціста Лампі-старэйшага, Гэрыта ван Хонхорста, Франсіска Гоі, Абрагама Бругеля, Лукаса Кранаха-старэйшага, Яна Бапцісты Лампі-старэйшага, Жоржа дэ ля Тура, Марыё Тоцы, Марсэла Бацьячэлі, Пятра Норбліна, Аляксандра Арлоўскага, Артура Гротгера, Яна Матэйкі, Юліюша Косака, Аляксандра Герымскага, Станіслава Выспянскага, Яцка Мальчэўскага, Міхалы Мункасіс, Аляксея Антропава, Ільі Рэпіна.

Філіялам музею з’яўляецца экспазіцыя ў замку Сабескіх у Алеску.