Львоўскі акадэмічны тэатр імя Леся Курбаса

Кантактная інфармацыя

Адрас
вул. Курбаса, 3 Львоў
Тэлефон
+ 038 032 272 92 04, + 038 032 272 48 24
E-mail
kurbas_theatre@yahoo.com
WWW
n.kurbas.lviv.ua

Заснаваная ў 1988 годзе Вальдэмарам Кучыньскім і групай маладых акцёраў, гэта надалей адна з найбольш вядомых тэатральных груп ва Ўкраіне. Галоўнай мэтай тэатру з’яўляецца прэзентацыя амбітных тэатральных п’ес.

У артыстычным даробку Тэатр імя Курбаса мае п’есы, заснаваныя на філасофскіх дыялогах Платона, на творах Фёдара Дастаеўскага, Скаварады, вершах Васіля Стуса. Акцёры распрацавалі і выкарысталі метады трэнінгу акцёрскай псіхафізікі, пластыкі і голасу. Трупа брала ўдзел у стварэнні сумесных тэатральных праектаў з Workcenter of Jerzy Grotowski (Італія), Школай драматычнага мастацтва Анатоля Васільева (Расія), Цэнтрам тэатральных практык Гардзеніцы (Польшча), Saratoga Civic Centre Theatre (ЗША).

Спектаклі тэатру імя Курбаса выстаўляліся ў Аўстрыі, Беларусі, Італіі, Егіпце, Македоніі, Албаніі, ЗША, Румыніі, Расіі, Францыі. Тэатр гуляў і ў польскіх гарадах – апошнім разам падчас «Ночы Культуры» ў Любліне ў 2012.

З 1994 года львоўскі тэатр арганізуе ўласны міжнародны фестываль «Тэатр: метады і практыка». Ён актыўны чалец International Network for Contemporary Performing Arts. Дзякуючы сваім дасягненням, застаецца ўнікальным у еўрапейскім маштабе тэатрам-школай.

Сядзіба тэатру месціцца ў даўнішнім „Casino de Paris”, якое было пабудавана ў 1909 годзе.