Львоўскі музей гісторыі рэлігіі

Кантактная інфармацыя

Адрас
Музейны пляц, 1
Тэлефон
+ 038 032 2356032
E-mail
religio@ukrpost.ua
WWW
museum.lviv.ua

Львоўскі музей гісторыі рэлігіі – установа культуры, у якой пры дапамозе сабранага ўнікальнага матэрыялу паказаная гісторыя рэлігіі розных народаў і частак свту, а таксама дзейнасць рэлігійных арганізацый. Сядзібай музею з’яўляецца буддынак Дамініканскага кацёлу ў Львове.

Музейная калекцыя ўключае больш за 50 тыс. экземпляраў. Яна падзеленая тэматычна („Рэлігіі старажытнага свету», «Юдаізм», «Ранняе хрысціянства», «Армянская царква», «Дзеі рымска-каталіцкага касцёла», «Украінская грэка-каталіцкая царква», «Праваслаўе ва Ўкраіне», «Пратэстантызм», «Буддызм», Іслам»). Бясцэнным зборам з’яўляецца калекцыя абразоў XVI – XIX ст., а таксама розныя выданні Бібліі ( у тым ліку Астроўская Біблія 1581 года, парыскае выданне 1563 г.).

Музей штогод арганізуе міжнародныя канферэнцыі пад назвай «Гісторыя рэлігіі ва Ўкраіне», вынікам якой зьяўляецца збор навуковых артыкулаў. Дадаткова выдаюцца навуковыя альманахі.