Львоўскі Палац мастацтва

Кантактная інфармацыя

Адрас
вул. Каперніка, 17a
Тэлефон
+ 038 032 261 47 33
E-mail
palace@i.ua
WWW
artpalace.org.ua

Львоўскі Палац мастацтва – найбуйнейшы выстаўны і культурны цэнтр заходняй Украіны. Установу стварылі ў 1996 годзе. На чатыррох узроўнях размешчана 12 выстаўных залаў. Увесь комплекс займае 8 700 м. кв.

Мэтай Палаца мастацтваў з’яўляецца прэзентацыя сучаснага ўкраінскага мастацтва шурокаму колу спажыўцоў. Сярод рэалізаваных праектаў – «Тэкстыльныя шалі», «Львоўскі габелен», «Львоўская кераміка». Выстаўляліся тут творы мастакоў з Італіі, ЗША і Германіі.

Цягам году ў Палацы мастацтваў арганізуюць каля 200 розных культурных ініцыятываў. Да найбольш вядомых належаць «Львоўская Шаўчэнкіяна», Львоўскі фестываль «Лялечны свет», фестываль святла „Lviv Lumines”, Міжнародны фестываль кароткаметражных фільмаў „WIZZ-ART”, мастацкі фестываль „ArtHouse Trafiс”.

Да сталых культурных ініцыятываў, якія адбываюцца на тэрыторыі комплекса, належаць Вясновы і Восеньскі салоны, Міжнародны форум выдаўцоў, Форум «Выдаўцы – дзецям».