Львоўскі Тэатр лялек

Кантактная інфармацыя

Адрас
вул. Данілы Галіцкага, 1
Тэлефон
+ 038 032 272 08 32

Львоўскі тэатр лялек распачаў сваю дзейнасць 15 красавіка 1946 года. Першай пастаноўкай была казка «Івашык-цялешык». У сваім рэпертуары тэатр мае п’есы, скіраваныя да дзяцей, на аснове украінскіх і сусветных казак («Каза-дзераза», «Пан Коцкі», «Фарбаваны ліс», «Снежная каралева», « Рыкі-цікі-таві» і інш). У рэпертуары ёсьць і спектаклі для дарослых.

Тэатральныя п’есы выстаўляліся таксама па-за Ўкраінай. Былі ўзнагароджаныя шматлікімі міжнароднымі адзнакамі – гран-пры VII Міжнароднага фестываля ў Ломжы (1991 г.), п’еса «Дзікія Лебедзі» – медалём на XV Міжнародным фестывалі лялечнай п’есы ў Бельску (1994 г.). Тэатр арганізуе Міжнародны лялечны фестываль «Залаты Цялешык».

У будынку тэатру знаходзіцца музей, дзе можна пабачыць лялькі і ншыя тэатральныя атрыбуты.

Сядзібай львоўскага тэатру з’яўляецца колішні Дом Рамеснікаў (1913 – 1919) збудаваны пад кіраўніцтвам польскага архітэктара Яна Прочке.