Гарадская бібліятэка ім. Хіраніма Лапацінскага

Кантактная інфармацыя

Адрас
вул. Пэавякаў 12, Люблін
Тэлефон
+48 81 466 62 00 ; +48 81 466 62 50
E-mail
mbp@mbp.lublin.pl
WWW
mbp.lublin.pl

25 сакавіка 1907 г. паўстала Таварыства Грамдскай Бібліятэкі ў Любліне, якое заснавала сваю калекцыю, набываючы частку фондаў у нашчадкаў Генрыха Лапацінскага. Годам пазней бібліятэка мясцілася ў будынка пасля дамініканцаў у Старым Горадзе, а ад 1922 г. – у былым Каронным Трыбунале. Яе калекцыя налічвала больш за 39 000 экзэмпляраў. Пасля пачатку II Сусветнай вайны, пасля чарговага перасялення бібліятэка аказалася ў будынку па вул. Нарутовіча 4.

1 жніўня 1948 г. гарадскія ўлады прынялі рашэння аб злучэнні Бібліятэкі імя Х. Лапацінскага і Гарадской бібліятэкі (функцыянавала паміж 1939 і 1941 г.). Новую ўстанову адміністрацыйна падпарадкавалі гміне Люблін. На пераломе 1954 і 1955 г. мела месца чарговае бібліятэчнае злучэнне – Гарадскую бібліятэку аб’ядналі з працуючай на працягу 3 гадоў Ваяводскай грамадскай бібліятэкай, якая падлягала ваяводскім уладам і Гарадской нацыянальнай радзе. Згодна з пастановай Рады горада Люблін ад 1 студзеня 2002 г. былі раздзелены дзве бібліятэкі і створана Гарадскай бібліятэка з сядзібай па вуліцы Пэавякаў 31.

Бібліятэка з’яўляецца грамадскай гарадской бібліятэкай і служыць для заспакаення асветніцкіх, культурных і інфармацыйных патрэбаў жыхароў горада Любліна, а таксама рэалізуе задачы, акрэсленыя ў законе аб бібліятэках.

Бібліятэчнай сетка Гарадской грамадскай бібліятэкі імя Хіраніма Лапацінскага ў Любліне налічвае 37 філіялаў. Сюды ўваходзхяць 31 агульны філіял, 4 шпітальныя, 1 с фанічнымі зборамі і медыятэка. Пры 16 філіялах працуюць аддзелы для дзяцей, у 2 філіялах – аддзелы з аудыевізуальнымі і электроннымі зборамі.

Філіяльныя зборы налічваюць 550 000 кніг і каля 35 000 спецыяльных збораў. Бягучая прапанова прэсы ахоплівае каля 140 назваў часопісаў. Нашымі бібліятэкамі карыстаецца каля 70 000 чытачоў.

Бібліятэка вядзе разнастайную культурна-асветніцкую дзейнасць Арганізуюцца вернісажы, літаратурныя выставы, лекцыі, аўтарскія сустрэчы і вакальныя канцэрты. Рэгулярна праводзяцца бібліятэчныя лекцыі, мастацкія заняткі, ранішнікі і вечары байкі, інсцэнізацыі і іншыя формы