Гарадскі Палац Культуры

Кантактная інфармацыя

Адрас
вул. Гагарына 22, Роўна
Тэлефон
+380 3622 44086

Гарадскі палац культуры ў Роўна (далей: ГДК ці РГДК) сення – гэта па-над 25 аматарскіх груп, у якіх прымаюць удзел тысячы дзяцей і сотні дарослых. Гэта групы і гурткі са шматгадовым досведам, а таксама новапаўсталыя групы, якія яшчэ толькі фарміруюцца, якія ўспрымаюць новыя тэндэнцыі сусветнай масавай культуры. Таму найбольшай цэннасцю нашай установы з’яўляецца падтрымка разнастайных культурных патрэбаў жыхароў нашага горада, выхаванне дзяцей і моладзі ў гарманічным асяроддзі, спалучэнне як нацыянальных традыцый, так і сучасных рэаліяў мастацкай прасторы ва Ўкраіне і свеце. Перадача старэйшым пакаленнем дзеячоў аматарскага мастацтва традыцыі, ведаў і ўменняў наступным пакаленням артыстычнага жэцця горада, а таксама асваенне старэйшага пакалення з тэорыяй і практыкай інавацыйных тэхналогіяў, якія ўваходзяць у нашае штодзеннае жыцце, а таксама ў сферу артыстычнай дзейнасці.

У 2013 годзе ўстанова рэалізавала некалькі важных праектаў:
1. БУМ – баль унікальных магчымасцей, праект, рэалізаваны гарадскім палацам культуры ў Роўна сумесна з артыстычным аб’яднаннем „Шаротка” з нагоды Міжнароднага дня харэаграфіі. Ідэяй праекта з’яўляецца папулярызацыя танцавальнага мастацтва ўсякіх форм сярод шырокіх масаў. Да ўдзелу былі запрошаны вядомыя жыхары Роўна, якія на працягу некалькіх тыдняў падрыхтоўвалі танцавальныя выступленні з удзелам прафесійных ансамбляў. Пад канец адбыўся гала-канцэрт, які быў трансляваны па мясцоваму тэлебачанню. Кожны з удзельнікаў выбіраў розныя харэаграфічныя стылі і віды танца (ад нацыянальных да сучасных).
2. Відэа-марафон „Мае Роўна”.Названае мерапрыемства адбылося другі раз, бо ў 2013 годзе ў рамках святкавання 730 юбілея горада Роўна. Мэтай мерапрыемства было даць магчымасць кожныму жыхару Роўна ці госцю горада запісаць свой погляд на гэты горад у постаці пяціхвіліннага роліка. Запісы былі прадстаўлены на Дзень горада на адкрытай сцэне ў Цэнтральным парку. Акрамя гэтага адбылося ўзнагароджванне пераможцаў з удзелам арганізатараў і вядомых жыхароў горада. Найлепшыя відэа-працы сення транслююцца на гарадскіх каналах і выкарыстоўваюцца ў прэзентацыях горада Роўна.
3. Перамога на конкурсе Агульнаўкраінскага фонда падтрымкі лакальнага самакіравання праекта “Будучыня Ўкраіны ў эканоміі энергіі”. Дзякуючы праекту, ГПК атрымаў магчымасць арганізаваць самастойную ЦЭС, увесці сістэму ацяплення вялікага глядзельнага зала, правясці рамонт ацяплення 1/3 даху і фасада палаца, змяніць від сценаў. Гэта дало магчымасць пачаць зніжаць кошты гарадскіх выдаткаў.

Культурныя праекты, планаваныя на 2014 г.:
a) Рэалізацыя праекта “Інвестыцыі ў культуру” у ГПК пачнецца стварэннем он-лайн цэнтра, у якім будзе доступ да інфармацыі аб дзейнасці нашай установы і ўсіх яго асобаў. Цыфрызацыя інфармацыі, якая знаходзіцца ў архіве ГПК (відэа, фатаграфія, дакументы), праца з гукам, святлом і візуальнымі інструментамі, стварэнне шоу і матэрыялу для выканаўцаў.
б) Відэа-марафон “Мае Роўна”. Мы спадзяемся, што дзякуючы апаратуры з праекта „Інвестыцыя ў культуру”, болей жыхароў горада прыме ўдзел у конкурсе, а таксама павялічыцца трансляцыя хода марафона. Мы спадзяемся арганізаваць трансляцыю фільмаў удзельнікаў на цэнтральнай плошчы, у асобных раёнах горада, адпаведных этапам марафона, бо марафон працягваецца 3 месяца.
в) ”БУМ 2” баль унікальных магчымасцей на 2014 год мы плануем зрабіць больш даступным для жыхароў Роўна і карыстальнікаў інтэрнэта. Мы плануем он-лайн трансляцыю на нашых серверах. Спадзяемся запраектаваць шоу на фасадзе будынка ГПК, каб як мага больш людзей маглі ўбачыць мерапрыемства он-лайн.