Моладзевая платформа “Яскрава”

Кантактная інфармацыя

E-mail
yaskravo.org@gmail.com
WWW
yaskravo.org/

jaskravo_foto

Моладзевая платформа “Яскрава” – гэта супольнасць людзей, якія маюць падобныя мэты. Арганізацыя была створана 10 лютага 2010 г. Яе заснаваў грамадскі дзеяч Юрый Шушкевіч і Цімур Тымчанка. Спачатку ў склад групы ўваходзілі: Элітарны моладзевы клуб, Моладзевы эксперыментальны тэатр з Роўна, часопіс “Аспекты культуры” і Моладзевая нефармальная арганізацыя „SmartPeople”. Сення ў склад “Яскрава” уваходзяць: Элітарны моладзевы клуб, Галерэя мастацтва “Шчыліна”, Музычны праект “Спяванне” і Грамадская арганізацыя „Literatura.rv”.

„Яскрава” выкарыстоўвае прынцып такі, што кожная асоба, якая хоча ўступіць у платформу, адказвае за сябе і бярэ адказнасць за іншых. Арганізацыя працуе на падставе трох правілаў: узаемная падтрымка, адказнасць і адкрытасць. Сення на платформе есць каля 30 актыўных асобаў.

Члены “Яскрава” імкнуцца стварыць культурнае асяроддзе, уводзіць новыя тэндэнцыі, адчуваць годнасць. „Яскрава” даказвае, што моладзь здольна стварыць умовы для развіцця, навукі і адпачынку.
„Яскрава”  арганізуе, між іншым:
– „Literatura.rv” – спатканні з аўтарамі і прэзентацыі кніг, літаратурныя чытанні
– „Спяванне” – канцэрт і свята “Івана Купалы”, прэзентацыі ўкраінскіх груп, заняткі “Спяваю, як умею”
– інтэлектуальныя мерапрыемствы – псіхалагічныя гульні, паказы фільмаў, оксфардскія дэбаты, сацыялагічны праект “Вечар К”, трэнінгі і заняткі
– культурныя мерапрыемствы – пэрформэр, выставы ў галерэі “Шчыліна”, літаратурна-тэатральны праект „METRo”
– акцыі, такія як: Гарадскія знакі ў парку ім. Тарасу Шаўчэнка, “Падары дзецям яскравае жыцце”, “Прыгажосць горада Роўна”, “Найлепшы фатограф Роўна”, веласіпедныя экскурсіі, валанцерская праца.

jaskravo_logo2