Музычна-драматычны тэатр

Кантактная інфармацыя

Адрас
Тэатральная плошча 1
Тэлефон
+380 362 63 34 47
E-mail
teatr.rivne@gmail.com
WWW
dramteatr.com.ua

Тэатр паўстаў у 1940 г. Падчас савецка-нямецкай вайны (1941 – 1944 гг.) частка акцераў была расстраляна, частка грала ў Драматычным тэатры, які стварыла нямецкая ўлада.

Урэшце ў чэрвені 1944 г. установа была рэактывавана, дзякуючы далучэнню да Драматычнага тэатра ў Уфе. Новы сезон, пасля аднаўлення трупы, пачаўся 1 мая 1945 г. Напрацягу 15 гадоў тэатр функцыянаваў у розных будынках. У гэты час трупа паставіла, сярод іншых, “Караля Лір” на ўкраінскай мове.

У 1960 г. тэатр пераехаў у новую сядзібу. На яго падмостках выступалі, між іншых, Анатоль Гварушэнка, Ніна Нікалаева, Уладзімір Сніжный, Ліна Ізарава. У 1978 г. тэатральны будынак закрануў пажар. Не гледзячы на драматычную лагістычную сітуацыю, п’есы ў выкананні акцераў з Роўна можна было паглядзець у многіх гарадах былога Савецкага Саюза. У 1983 г. будынак быў канчаткова адрамантаваны.

Пасля атрымання Ўкраінай незалежнасці, на сцэну вяртаюцца ўкраінскія драмы, сярод якіх творы Лесі Ўкраінкі, Уласа Самчука, Грыгорыя Горына. З 1997 года тэатрам кіруе Ўладзімір Петрів. У 2003 г. тут адбылася прэм’ера п’есы Яраслава Івашкевіча, якая звязана з гісторыяй Жорж Санд і Фрыдэрыка Шапэна. Яе рэжысерам быў Ежы Скшэпіцкі з Варшавы. Пачалі ставіць п’есы пад адкрытым небам. Для гэтай мэты быў выкарыстаны падворак унутры тэатра, дзе была пабудавана сцэна на 256 асобаў. Адкрылася таксама малая сцэна на 100 асобаў. Вялікую вядомасць прынесла акцерам з Роўна п’еса “Берасцечка”, пастаўленая па матывах паэмы Ліны Касценка (рэж. Аляксандр Дзекун). Драма “Берасцечка” была паказана на сцэне Нацыянальнага тэатра ім. Лесі Ўкраінкі ў Кіеве. Трупа за п’есу атрымала ўзнагароду ім. Тараса Шэўчэнка.

У апошнія гады п’есы тэатра з Роўна ставіліся на фестывалях у Івана-Франкоўску, Запарожжы, Кіраваградзе, Тарнопалі, Херсоне, Брэсце (Беларусь), Маскве (Расія). Некалькі разоў трупа прымала ўдзел  у “Падляскай восені”, якую арганізоўваў Саюз украінцаў Падлясся з Бельск-Падляскага (Польшча).