Нацыянальны драматычны тэатр імя Марыі Занкавецкай

Кантактная інфармацыя

Адрас
вул. Лесі Ўкраінкі, 1
Тэлефон
+38 032 235 67 62
E-mail
teatrlviv@mail.ru
WWW
www.zankovetska.com.ua

Тэатр пабудавалі ў 1837-1842 гадах на сродкі графа Станіслава Скарбка. Запрацаваў 28 сакавіка 1842 года. Па колькасці месцаў (1460) тэатр быў трэці ў тагачаснай Еўропе – пасля Міланскай Ла Скалы (3000 месцаў) і прыдворнага Дрэздэнскага тэатру (2000 месцаў). Першай п’есай, выстаўленай на сцэне Львоўскага тэатру былі «Заручыны» Аляксандра Фрэдры (прэм’ера 27 красакіка 1842 года). На тэрыторыі г.зв. Скарбкоўскага тэатру знаходзіліся кватэры Артура Гротгера і Юліюша Косака. У 1842 годзе заснавалі тут сцэну аперэты і оперы. На ёй выступалі Нікола Паганіні і Ферэнц Ліст. Паміж 1861 і 1880 гадамі у зале Рэдута тэатру засядаў галічанскі краёвы сейм. У 1892 тэатр перастаў ужывацца паводле прызначэння і стаў уласнасцю С.Скарбка. Паміж 1900 і 1939 годам у будынку была філармонія, а ў 1908 годзе ў тэатральным гмаху запусцілі першы ў Львове кінатэатр.

У 1917 г. паводле распараджэння прэзідэнта Львова Міхайлы Грушэўскага быў створаны Украінскі нацыянальн тэатр. У яго склад увайшла і Марыя Занкавецкая. Сядзіба тэатру была першапачаткова ў Запарожжы, а потым пераехала у Львоў. У верасні 1922 года яго пераўтварылі ў Драматычны тэатр, а годам пазней надалі імя М. Занкавецкай. У 1940 г. тут інсталявалі рухомую сцэну. Падчас ІІ Сусветнай вайны тэатральная трупа была эвакуяваная ў Кубань, а потым у табольск. У Львоў акцёры вярнуліся ў 1944 г.

Пасля вяртання Украінай незалежнасці ў 1991 годзе тэатр змяніў свой профіль на Нацыянальны. З той пары крэда тэатру – нацыянальны змест і культура на найвышэйшым сусветным узроўні – яно перадаецца падчас шматлікіх спектакляў, дзе пошук новых форм ураўнаважваецца захаваннем традыцый.

У 2002 годзе тэатр атрымаў статус Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру.