Нацыянальны музей імя Андрэя Шаптыцкага

Кантактная інфармацыя

Адрас
Праспект Свабоды, 20
Тэлефон
+380 32 235-88-56
WWW
www.nm.lviv.ua

Адзін з найважнейшых музеяў культуры і нацыянальнага мастацтва, заснаваны ў 1905 годзе Андрэем Шаптыцкім. Зборы музея налічваюць больш за 130 тыс. экспанатаў. Асноўную частку калекцыі складаюць абразы (каля 4 тыс. экспанатаў), народная сакральная разьба, украінскія гравюры XVII – XVIII ст., а таксама карціны Пінселя, Паляёўскага, Філевіча і інш. Сярод рукапісаў і старадрукаў можна пабачыць творы, напрыклад, Ш.Фіёла, пражскія і венскія выданні Францішка Скарыны, бальшыню выданняў Івана Фёдарава, львоўскага брацтва і Кіеўска-Пячэрскай лаўры.

Калекцыя нацыянальнага музея імя Андрэя Шаптыцкага уключае рукапісы XIII – XVI ст., г. зв. Бучацкі Евангеліум XIII ст., г.зв. Жалкеўскі іканастас аўтарства Івана Рутковіча (XVII w.), г.зв. Багарадчанскі іканастас у выкананні Іёва Кандзялевіча з пералому XVII/XVIII ст., арыгіналы твораў Тараса Шаўчэнкі.