Палац дзяцей і моладзі

Кантактная інфармацыя

Адрас
вул. Князя Ўладзіміра 10
Тэлефон
+ 380 0362 22 60 56
E-mail
pdmrivne@mail.ua
WWW
www.pdm.org.ua

Палац дзяцей і моладзі (далей ПДМ) у Роўна – гэта найвялікшы цэнтр сярод дзяржаўных установаў. Палац, як першы ва Ўкраіне, атрымаў статус Цэнтра прафесійнай падрыхтоўкі. Ен ажыццяўляе Дзяржаўны эксперымент Міністэрства асветы і навукі Ўкраіны, які датычыць правядзення эксперыментаў і досведу ў арганізацыях культуры для дзяцей. ПДМ стаў новым тыпам настаўніцкай і выхаваўчай установы.

У палацы функцыянуюць клубы і аб’яднанні (Спартыўны клуб “Фавор”, Літаратурнае аб’яднанне “Паэтарх”, Клуб аматарскай песні “Музыка мараў”, Клуб усходняга танца “Архідэя” і Клуб спеўнай паэзіі “Хіт-арт”), Тэатральная студыя “Маленькі прынц”, хоры і аркестры (сярод якіх  Нацыянальны камерны аркестр, Камерны хор “Аве Марыя”, ансамбль “Вясковая музыка”, Моладзевая фальклорная група “Вёсенка”, Група спартыўнага танца “Рытм”. Група сучаснага танца „Light”, “Званочкі з Роўна”), школы (мастацкай гімнастыкі, харэаграфіі, Цэнтр развіцця дзіцяці) і метадычная бібліятэка.