Палац культуры і навукі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусь

Кантактная інфармацыя

Адрас
вул. Маскоўская, 275
Тэлефон
+ 37 5162 426 020, +37 5162 421 005
E-mail
odkp@tut.by

Палац культуры і навукі знаходзіцца ва ўсходняй частцы Брэста, ён мае ў сваім распараджэнні вялікую тэатральна-канцэртную залу на 653 месцы, балетную, спартова-акрабатычную залы, кіназалу з сістэмай 3D на 165 месцаў, майстэрні і спортзалы.

У палацы працуюць танцавальная, вакальная група (эстрадны, класічны і народны спеў), цыркавая група, група візуальнага мастацтва. Восем калектываў маюць званне «аматарскі» і «ўзорны»: цыркавая студыя «Даўгялы», ансамбль песні «Бярэсце», узорны хор хлопчыкаў, мастацкая група «Брэвіс», хор ветэранаў вайны і працы, узорны ансамль танца «Асарці», узорная студыя візуальнага мастацтва, эстрадны калектыў «Выратаванне».

Дзейнасці установы адпавядае патрэбам жыхароў раёна, у якім знаходзіцца палац. Місія палацу – развіццё творчых здольнасцяў, праца з жыхарамі рознага веку. Вельмі шмат часу прысвячаецца арганізацыі вольнага часу дзяцей і моладзі. У Палацы рэалізуюцца адукацыйныя, дыскусійныя і забаўляльныя праграмы, вечары адпачынку для моладзі і бацькоў. Арганізуюцца спатканні, скіраваныя да непаўнаспраўных дзяцей, старэйшых людзей, ветэранаў.

Працаўнікі Палацу складаюць шматнацыянальны калектыў, у які ўваходзяць беларусы, украінцы, палякі і рускія. Цягам году ў Палацы праходзяць каля 400 мерапрыемстваў, а ў 41 клубе займаецца каля 800 чалавек. Культурная праграма штодзень дае жыхарам Брэста шмат радасці і дазваляе цікава правесці вольны час.