Раённы Дом культуры «Бранавіцы»

Кантактная інфармацыя

Адрас
Вул Краньцова, 106, 20-320 Люблін
Тэлефон
+81 744 16 38
E-mail
ddkbronowice@gmail.com
WWW
www.ddkbronowice.pl

Больш за паўстагоддзя таму раённы клуб «Бранавіцы» ідэальна ўпісаўся не толькі ў краявід раёна, але і стаўся месцам, дзе ўсе жыхары маглі развіваць свае інтарэсы і падтрымліваць таварыскія сувязі. Дзесяць год таму паўстаў філіял раённага Дома культуры ў раёне Татары, які, кіруючыся праверанымі правіламі бранавіцкага цэнтра, адразу стаў цэнтрам культуры гэтага складанага раёна. Бранавіцы і Татары – гэта раёны на ўскрайку горада. Нягледзячы на тое, абедзве пляцоўкі ствараюць уражанне актыўных і сучасных, у іх кожная ўзроставая група знойдзе сабе адпаведны пакет заняткаў, пачынаючы ад Клуба малыша для дзетак і мам, праз выяўленчыя і танцавальныя заняткі (балет, сучасны танец, хіп-хоп), праз гульню на інструментах, маляванне, англійскую мову, аж да шахматных турніраў, майстар-класаў па мастацкаму рамяству і аэробікі для дарослых і старэйшых. Такая ўсебаковая прапанова з’яўляецца вынікам працы актыўнага і заангажаванага калектыву, які ўважліва даследуе патрэбы жыхароў і падтрымлівае іх зацікаўленні. Дзеянні скіраваныя да індывідуальнага спажыўца, які з абыякавага назіральніка робіцца актыўным і пастаянным удзельнікам заняткаў і непасрэдным спажыўцом культурных падзей. Асаблівы націск кладзецца на працу з наймалодшымі, дзякуючы чаму і ў малых, і ў дарослых узнікае натуральная патрэба ўзаемадачынення з культурай, а таксама ахвота ствараць культуру.

Наш прыярытэт – гэта сэнсоўнае і карыснае правядзенне вольнага часу і дэманстрацыя, якія карысці прыносіць мастацкая творчасць і якія ўменні набывае ўдзельнік падчас заняткаў. Такая культурная «аддушына» мае на мэце запабяганне культурнай ізаляцыі і грамадскай паталогіі, закліканая падрыхтаваць жыхароў абодвух раёнаў да багатага мастацкага жыцця, да творчага развіцця і самастойнага пошуку метадаў і спосабаў выявіць сябе. У такой сітуацыі Дом культуры можа выконваць функцыі пасярэдніка, аб’ядноўваючы людзей вакол супольных інтарэсаў, быць дадаткам да штодзённага жыцьця і месцам інтэграцыі жыхароў. Гэтаму спрыяе арганізацыя добрых культурных імпрэз (канцэртаў і конкурсаў, майстар-класаў, дакладаў, кірмашоў, пленэраў, фестываляў), а таксама прэзентацыя выставаў прафесійных мастакоў, аматараў, дзяцей і моладзі, творчасць удзельнікаў нашых імпрэз. Абодва дамы культуры могуць ганарыцца тым, што з’яўляюцца прыязным і адкрытым месцам дыялогу між культурай і жыхарамі.