Раённы Дом культуры «Вэнглін»

Кантактная інфармацыя

Адрас
вул. Юдыма, 2a, 20-716 Люблін
Тэлефон
+81 466 59 10
E-mail
info@ddkweglin.pl
WWW
ddkweglin.pl

,,Чатыры паверхі для культуры”, «На Вэнгліне паставяць новы дом культуры» – такія публікацыі ў прэсе некалькі год таму падагравалі градус зацікаўленасці жыхароў першым у раёне домам грамадскага ўжыткуі. У 2011 годзе гэта адбылося. Перыферыйныя раёны горада Любліна атрымалі новы будынак Раённага дома культуры «Вэнглін». Гэтага б не адбылося, каб не намаганні мясцовай грамадскасці (чальцоў Рады раёна і Таварыства Вэнглін Паўночны), а таксама лобі з боку кіраўнікоў горада. Узнікненне дома культуры ў раёне Паўночны Вэнглін звязанае і з рэалізацыяй праекту, фінансаванага з еўрапейскіх сродкаў, якія ўдалося прыцягнуць для гэтай мэты. Улады горада даверылі кіраванне новай установай маладому калектыву, які складаўся з аніматараў, менеджараў і мастакоў. Галоўная мэта раённага дома культуры «Вэнглін» – распаўсюд культуры і мастацтва сярод жыхароў навакольных раёнаў – мы ад пачатку рэалізуем яе у супрацоўніцтве з самімі зацікаўленымі. Першы чым дзверы РДК адчыніліся, мы спыталі жыхароў: што для вас культура? Што вас цікавіць у мастацтве? І падрыхтоўка нашых прапановаў – гэта пастаяннае задаванне сабе гэтых пытанняў. З размоваў, абмену думкамі і досведам нараджаюцца новыя дзеянні, ідэі, арганізацыйныя рашэнні. Праграма РДК «Вэнглін» складаецца і рэалізуецца ў трох вымярэннях. Па-першае – культурная адукацыя дзяцей і моладзі. Існуюць некалькі дзясяткаў навучальных форм, якія рэалізуюцца для розных узроставых катэгорый: Тэатр анімацыі прадмету, майстар-класы па гітары і піяніна, Маладыя барабаншчыкі, экстрэмальна маладыя барабаншчыкі, майстар-класы журналісцкія, фатаграфічныя, мануальнага развіцця, сямейныя творчыя майстаркласы, тэатр танца, мастацкія рухомыя заняткі для наймалодшых, вакальныя майстаркласы, коміксавыя, біт бокс, дыджэйскія, рэперскія, індывідуальныя музычныя заняткі, мастацтва слова.

Другая сфера нашай дзейнасьці – гэта прэзентацыя цікавых культурных прапановаў лоя дзяцей і дарослых, сфармаваных у аўтарскія тэматычныя цыклы: Галерэя «Вэнглін» і кіёск мастацтва (пластычныя віды мастацтва), Тэатр аднаго акцёра, «Перыферыя» (музыка), «Змест» (літаратура і слова), Акадэмія забытых кінашэдэўраў (фільмы). Усе мерапрыемствы праходзяць бясплатна, кожны з цыклаў мае адну імпрэзу на месяц. Шмат увагі мы надаем і актывізацыі пэўных грамадскіх груп і супрацоўніцтву з мясцовай грамадскасцю. Мы рэалізуем аўтарскія цыклы «ДЗЕЦІНАДА» (для наймалодных дзяцей і бацькоў), «Мы Мамы» (для мам з дзецьмі), «Добра! Раённа! Культурна!» і «Ўчастковыя культуры» – для актывізацыі дарослых у імя супольнай культурнай анімацыі на раёне. Багатая і прапанова для найстарэйшых у рамках дзейнасці клубу «Актыўныя 50+»: пастаянныя гімнастычныя заняткі, вывучэнне англійскай мовы, мастацкія заняткі, вывучэнне прафілактыкі хвароб, лекцыі, NORDIC WALKING, інтэграцыйныя вечарыны «Retro Dance», харавы ансамбль «Bello Canto», танцавальны ансамбль «Lubelskie Czaderki». РДК «Вэнглін» таксама выдае раённую газету „GO! Węglin”. Усе нашыя дзеянні мы будуем вакол канцэпцыі «ВЯЛІКАЯ ПОРЦЫЯ КУЛЬТУРЫ» на Вэнгліне, якая актыўна рэалізуецца у нашай сядзібе і ад самага пачатку скіраваная на ўвесь Люблін, прыцягваючы да нас усё новых удзельнікаў.