Раённы Дом культуры жыльлёвага таварыства «Чэхаў»
Кантактная інфармацыя
- Адрас
- Вул. Кепуры, 57, 20-816 Люблін
- Тэлефон
- +48 81 741 99 11
- jankie1@wp.p
- WWW
- ddk-sm-czechow.blogspot.com
Раённы Дом культуры жыллёвага тварыства «Чэхаў» працуе ад лістапада 1987 года і праводзіць заняткі для ўдзельнікаў ад 5 год па самых старэйшых.
Заняткі ахопліваюць розныя сферы дзейнасці, дазваляюць развіваць таленты і прыемна правесці час. Кожны можа быць прыняты на заняткі, нягледзячы на здольнасці (няма адбору ў калектывы з пункту гледжання ўменняў, дастаткова мець жаданне запісацца). Шмат якія з калектываў ДК «Чэхаў» здабываюць узнагароды і адзнакі на конкурсах і аглядах, гарадскіх, ваяводскіх і агульнапольскіх. Найважнейшае для нас аднак задавальненне, якое вынікае з сумеснай творчасці, навучання, асабліва наймалодных удзельнікаў – і навучанне працы ў калектыве (гэта здольнасць прыдасца ў далейшым жыцці), арганізацыя вольнага часу. Вельмі важна, каб кожны, хто карыстаецца паслугамі Дома культуры, адчуў сябе тут на сваім месцы – у пластычнай, тэатральнай, танцавальнай, музычнай майстэрні, на кінасеансе, канцэрце ці на тэатральным спектаклі. Працаўнікоў дома культры і наведнікаў злучае магічная повязь. Аўтэнтычная, жывая, непадообная. Супольныя захапленні, пераадоленне перашкод, развіццё талентаў, творчасць.
Пастаянныя заняткі:
Танцавальныя: танцавальныя і балетныя ансамблі (17 груп: пачаткоўцы I, II i III, „Званочкі”, „Незабудкі”, „Сонейкі”, „Скрыпачкі”, „Балерынкі”, „Жабкі”, „Каралікі”, „Зорачкі”, „Step Up”, „Антракт-Перфект”, „Спектрум”, „Магнум”); аматарскія калектывы: „Тэатр танца ES”, група „Фатум”;
Музычныя: дзіцячы вакальны ансамбль „Жучкі” (малодшая і старэйшая група), РЭМЕДЗІУМ, вакальныя заняткі (сола);
Тэатральныя: Тэатр T.E.N (наймалодшыя дзеці), Тэатр ABC (малодшыя дзеці) і Магічны тэатр (старэйшыя дзеці);
Выяўленчыя: Дзіцячая і моладзевая групы; выставы, конкурсы;
Кінастудыі: студыя кіназнаўства (адукацыйная праграма для дзяцей і моладзі), сямейнае кіно;
Мадэльерскія: мануальныя заняткі для хлопчыкаў;
Шахматная секцыя: (Для дзяцей і моладзі);
Скрапбукінг: ручное стварэнне і дэкараванне альбомаў са здымкамі і сямейнымі рэліквіямі
Клуб залатога ўзросту «Верас», клуб прыемных спатканняў, Акадэмія Е-пенсіянера: гэтыя клуба аб’ядноўваюць людзей старэйшага веку і арганізуюць цікавае правядзенне вольнага часу;
Раённая бібліятэка валодае багатым зборам дзіцячай, моладзевай і дарослай літаратуры, большасць кніг ахвяравалі жыхары раёна «Чэхаў».
Навучанне гульні на музычных інстурментах пра музычных колках «Тоніка» і Камертон», секцыя каратэ куошын, гімнастыка, настольны тэніс, сустрэчы валанцёраў фонда «Маю мару», спатканні таварыства АК, рэпетыцыі рок-гурта „Tipsy Train”.