Семінары культуры

Кантактная інфармацыя

Адрас
вул. Гродска, 5а
Тэлефон
+48 81 533 08 18
E-mail
sekretariat@warsztatykultury.pl
WWW
warsztatykultury.pl

Мы – ўстанова культуры самакіравання Любліна, утварыліся ў выніку аддзялення ад Цэнтра культуры. З 2009 года мы працуем пад імем Семінары культуры, ​імя і вызначае мэты, якія мы перад сабой паставілі.

Ствараючы нашую праграму, мы стараемся заахвочваць практыку “актыўнай культуры”, ствараючы прадукт для кліентаў, якія хочуць актыўна ўдзельнічаць у культурным жыцці, і ў той жа час пашыраць свае веды.

 Мы імкнемся да доўгатэрміновых праграмаў развіцця, заснаваных на агульных інтарэсах аператараў культуры і жыхароў Любліна, хочам працаваць разам і падтрымліваць адзін аднаго.

З нашых нацыянальных і еўрапейскіх кантактаў і досведаў мы стварылі найбольш эфектыўную для культуры праграму, метады анімацыі і адукацыі. Пры дапамозе аналізу мясцовых патрэбаў мы шукаем лепшых ідэй для Любліна. Сваім вопытам і метадамі мы хочам падзяліцца з супольнасцю іншых гарадоў і краін у Еўропе, з асаблівым акцэнтам на Ўсходнюю Еўропу.

Наша ўвага засяроджаная на выкарыстанні новых тэхналогій для адукацыі і развіцця культурнай спадчыны.

Мы імкнемся зрабіць нашу дзейнасць высокаякаснай, інтэрактыўнай, міждысцыплінарнай, інавацыйнай, партнёрскай і эвалюцыйнай.