Стары тэатр

Кантактная інфармацыя

Адрас
вул. Езуіцкая, 18
Тэлефон
+48 81 466 59 25
E-mail
info@teatrstary.eu
WWW
teatrstary.eu

Міждысцыплінарны, канфрантацыйны, дынамічны, адукацыйны – вось сёняшні твар Старога тэатру ў Любліне. Пасля трыццаці год сцэнічных пошукаў другая найстарэйшая тэатральна сцэна ў Польшчы аднаўляе дзейнасьць, каб адрадзіць належнае ёй месца ў сэрцы ажыўленага гораду.

З 2012 году Стары тэатр у Любліне працуе як імпрэсарыё. Апрача багатай тэатральнай праграмы, гледачоў чакаюць канцэрты джазавай музыкі, класіка, гутаркі і сустрэчы для дзяцей. Стварэнне сучаснага іміджу Старога тэатру суправаджае нястомнае усведамленне патрэбы адзінства ягонай традыцыі са свежай мастацкай канцэпцыяй. За супэрмэту тэатр лічыць стварэнне месца для актыўнай дыскусіі між гледачом і мастаком. Дыскусіі, у якой асноўным каналам камунікацыі з’яўляецца мастацтва. З думкаю пра гледача розных узроставых катэгорый з’явіўся клопат пра адукацыйны характар дзейнасці тэатру. Тэатр прагне ўзмацніць ролю мастацтва ў сферы навучання і стварэння ўражлівасці на рэчаіснасць праз прызму культуры.

Каб гледачы Старога тэатру маглі лёгка адшукаць цікавыя ім прапановы, праграма ўпарадкаваная так, каб кожнай сферы мастацтва быў выдзелены пэўны дзень тыдня.

У панядзелкі – КІНО, польскі і сусьветна мастцкі фільм.

У аўторкі – ЛІТАРАТУРА: цыкл сустрэч, падчас якіх асобы са свету культуры і літаратуры будуць дыскутваць на найважнейшыя тэмы, звязаныя з літаратаурай.

У сераду – МУЗЫКА: канцэрты класічнай і джазавай музыкі ў выкананні вядомых польскіх творцаў, маладых творцаў і люблінскіх калектываў.

У пятніцы і суботы – ТЭАТР: найцікавейшыя камерныя спектаклі калектываў, якія знаходзяцца ў пошуку, а таксама драматычныя і музчыныя прадстаўленні з удзелам вядомых, папулярных акцёраў.

У нядзелю – СТАРЫ ТЭАТР ДЛЯ НАЙМАЛОДШЫХ: тэатральныя прадстаўленні, канцэрты і чытанне казак для дзяцей і іх бацькоў. У праграме знойдуцца прапановы як для малодншых дзетак ад 0 да 3 год, так і для трохі старэйшых.