Гарадскі Палац Культуры „Бэрэзіл” ім. Леся Курбаса

Кантактная інфармацыя

Адрас
вул. Міра 6, Цярнопаль
Тэлефон
+38 0352 53 29 96

Установа была заснавана Радай горада Тарнопаль на падставе Канстытуцыі, „Закона Украіны аб культуры”, закона „Аб гарадскім самакіраванні ва Ўкраіне” і іншых дзяржаўных законаў.
Асноўнай місіяй Установы з’яўляецца арганізацыя вольнага часу, адпачынку, забавы, заспакаенне розных культурных патрэбаў грамадства, развіцце артыстычнай і тэхнічнай творчасці і самастойнай дзейнасці, распаўсюджванне фальклору і творчасці сучасных артыстаў.

Асноўныя мэты ўстановы:
– развіцце самастойнай творчасці;
– арганізацыя масавых культурных мерапрыемстваў, звязаных з выхаваннем дзяцей і моладзі;
– арганізацыя масавых культурных мерапрыемстваў, звязаных з адпачынкам грамадства;
– арганізацыя масавых культурных мерапрыемстваў, якія спрыяюць духоўнаму адраджэнню народа;
– арганізацыя кірмашоў, акцый, фестываляў, канцэртаў, выставаў;
– арганізацыя турызма, у тым ліку, міжнароднага;
– рэкламна-выдавецкая дзейнасць;
– арганізацыя, стварэнне і рэалізацыя кіна- і відэа, асабліва артыстычных, дакументальных, рэкламных кліпаў, відэакліпаў, фанаграмных запісаў, стварэнне сеткі відэасалонаў;
– пракат музычных інструментаў, асвятляльнага абсталявання, канцэртнага рэквізіту і іншай маемасці фізічным і юрыдычным асобам на падставе дагавораў;
– арэнда памяшканняў установы фізічным і юрыдычным асобам на падставе дагавораў;
– падрыхтоўка і прадажа падарункаў;
– аказанне інфармацыйных, кансультацыйных, маркетынгавых і іншых паслугаў;
– арганізацыя і правядзенне семінараў, канферэнцый;
– дэкаратыўная творчасць, праектаванне і мастацкае афармленне інтэр’ераў, працоўных памяшканняў, кватэр, будоўляў, вітрын, зон адпачынку
– правядзенне шоу, латарэй, акцый

Культурныя праекты, рэалізаваныя ГПК ў 2013 г.:

Штогод на базе ўстановы праходзяць больш за 100 мерапрыемстваў, у якіх прымаюць удзел больш за 150 тыс. удзельнікаў. Пры ўстанове працуюць групы, якія маюць тытул “народныя”, 2 дзіцячых ансамбля, якія маюць тытул “узорныя”. Ансамблі прымаюць удзел у масавых мерапрыемствах, арганізаваных у горадзе – на Тэатральнай плошчы, Спеўнай плошчы, выступаюць з сольнай праграмай, прымаюць удзел у конкурсах, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных фестывалях.
Найважнейшыя мерапрыемствы:
1. Адкрыты міжканфесійны конкурс-фестываль духоўных песняў „Я там, дзе благаславенства”. Галоўныя задачы:
– рэклама і распаўсюджванне культурных і духоўных цэннасцяў хрысціянскага жыцця;
– стварэнне і папулярызацыя сучаснай рэлігійнай песні сярод хрысціянскага свету, яго духоўнага багацця, пошук і падтрымка таленавітах асобаў,
– наладжванне цесных творчых зносінаў паміж групамі і выканаўцамі з Украіны і замежных краінаў

2. Агульнаўкраінскі харэаграфічны фестываль-конкурс для дзяцей і моладзі «Галіцыйскія фрэскі». Галоўныя задачы: выхаванне моладзі на найлепшых традыцыях украінскай культуры, нацыянальных культурах іншых народаў, якія жывуць на тэрыторыі Ўкраіны, развіцце і іпапулярызацыя сучаснага народнага харэаграфічнага мастацтва, пошук і падтрымка маладых талентаў, выкарыстанне духоўнага патэнцыялу асобаў у творчым працэсе.

3. Міжнародны фестываль – конкурс дзіцячага і моладзевага мастацтва спеву “Крыштальны жаваранак”. Галоўныя задачы: пошук дзяцьмі – хлопчыкамі і дзяйчынкамі – артыстычнага і сцэнічнага досведу, дзякуючы далучэнню іх да творчасці спеву, выкарыстанне ў творчым працэсе духоўнага патэнцыяла асобы, азнакамленне з песнямі розных народаў свету, падтрымка ўзаемнага зразумення ў гэтых галінах культуры, развіцце дружбы паміж дзяржавамі, пашырэнне братніх кантактаў паміж гарадамі, турыстычная дзейнасць.

Культурныя праекты, запланаваныя на 2014 г.:

  1. Адкрыты міжканфесійны конкурс-фестываль духоўных песняў «Я там, дзе благаславенства».
  2. 2. Агульнаўкраінскі харэаграфічны фестываль-конкурс для дзяцей і моладзі “Галіцыйскія фрэскі”
  3. 3. Міжнародны фестываль – конкурс дзіцячага і моладзевага мастацтва спеву “Крыштальны жаваранак”.
  4. 4. Стварэнне медыялабу.