Таварыства мастацтва «Дзыга»

Кантактная інфармацыя

Адрас
вул. Армянская, 35, вул Зялёная. 102
Тэлефон
+38 032 244 47 78
E-mail
dzygainfo@gmail.com
WWW
dzyga.com.ua

ART-terra сучаснага мастацтва для ўкраінскіх і ня толькі артыстаў.

«Дзыга» – мастацкае таварыства, якое аб’ядноўвае грамадскіх дзеячоў і прывтных прадпрыймальнікаў. Арганізуе і ажыццяўляе культуратворчыя праекты. Паўстала ў 1993 г.

Таварыства «Дзыга» кіруе наступнымі праектамі: «Фестываль андэграўнду «WyWych», фестываль „Jazz Bez”, „Флюгеры Львова”, „Metro Jazz”, „Pink Slow”, Тыдзень актуальнага мастацтва „7″, Дні перформансу ва Львове, літаратурны часопіс „Чацвер”, часопіс „Львоўская газета” і міжнародны праект „L2″ (Львоў-Люблін).

Таварыства вядзе галерэю «Дзыга» на вул. Армянскай, у якой рэалізуюцца розныя культурныя праекты львоўскай арганізацыі. Сярод культурных ініцыятываў – шматлікія канцэрты, літаратурныя сустрэчы і прэзентацыі, выставы, перфомансы. Ініцыятывы «Дзыгі» сустракаюца зь вялікай цікаўнасцю.