Тэатр імя Юліюша Астэрвы ў Любліне

Кантактная інфармацыя

Адрас
вул. Габрыэля Нарутовіча, 17
Тэлефон
+48 81 532 29 35
E-mail
info@teatrosterwy.pl
WWW
teatrosterwy.pl

Тэатр імя Юліюша Астэрвы ў Любліне з’яўляецца адным з найстарэйшых тэатраў у Польшчы. Ад самага пачатку ён меў фінансавыя праблемы, таму ў рэпертуары пераважалі аперэта, фарс, камедыя і незлічоная колькасць г.зв. «навінак», лёгкіх, простых і прыемных, якія найбольш любіць публіка. Усялякія спробы пераламаць «культ канкана і вальса» на карысць тэатру драматычнага звычайна заканчваліся фіяска. І калі зямля зноў абсоўвалася пад нагамі, нават такія найвыбітнейшыя творцы, як Чэслаў Вішнеўскі («Ядось), Баляслаў Баляслаўскі, Чэслаў Яноўскі ці Эдмунд Рыгер вярталіся да аперэты і фарса, якія заўжды былі выратавальным колам для пустой касы. Але гэта не азначае, што люблінскі тэатр займаўся толькі забавамі. Гэта ў Любліне першы раз у Кароне выставілі «Вяселле» і «Балястава Харобрага», «Баладыну», «Дзяды» і шэраг іншых вартасных спектакляў

Адразу ж пасьля пачатку I Сусветнай вайны тэатр ператварыўся ў лазарэт. 4 красавіка 1926 года урачыста зноў адкрылі тэатр пад дырэкцыяй Генрыка Галіцкага. Чарговыя дырэктары ўвесь час змагаліся з фінансавымі праблемамі. У лютым 1933 году калектыў тэатру практычна перастаў існаваць, сезон скончылі гасцінныя імпрэзы. У 1939 годзе, ва ўмовах росту гаспадарчай кан’юнктуры, улады Любліна, з прэзыдэнтам горада Браніславам Лішкоўскім на чале, захацелі мець уласны сталы тэатр. У жніўні 1939 яго стварылі на базе Валынскага тэатру з Луцка, назвалі Аб’язны тэатр Люблінскай цэнтральнай прамысловай аркругі імя Юліюша Славацкага, дырэктарам якога стаў Януш Страхоцкі. Нягледзячы на пачатак вайны, тэатр быў перапоўнены. 8 верасня ў тэатры з’явіўся Стэфан Ярач, якому акторы даверылі кіраванне. Аднавіліся прадстаўленні. 15 кастрычніка адбылася прэм’ера «Майстра і служкі» у рэжысуры Ярача, потым прэм’ера «Легкадумнай сястры», у якой Ярач згуляў сваю апошнюю ў жыцці ролю. Пад канец года тэатр з усёй маёмасцю забралі немцы.

29 лістапада 1944 года Тэатр войска польскага паставіў «Вяселле» у рэжысуры Яцка Вашчаровіча. Доўгія гады менавіта гэтую дату лічылі датай адраджэння пасляваеннага тэатру ў Польшчы.