Тэатр оперы і балета імя Саламею Крушальніцкай

Кантактная інфармацыя

Адрас
праспект Свабоды, 28
Тэлефон
+38 032 272 88 60; +38 032 242 11 63
E-mail
lvivopera@gmail.com
WWW
opera.lviv.ua

Будынак Львоўскай оперы паставілі ў 1897-1900 гадах. Аўтарам быў прафесар Зыгмунт Гаргалеўскі. Будынак цікавы архітэктурна, ды і ўнутры былі задзейнічаныя сучасныя сцэнічныя тэхнікі.

Адкрыццё тадышняга гарадскога тэатру у Львове адбылося 4 кастрычніка 1900 года. На ўрачыстасці прысутнічалі Генрык Сянкевіч, Ігнацый Падэрэўскі, Станіслаў Бадэні. У 1921 годзе на сцэне паставілі першы балет – «Лебядзінае возера» Пятра Чайкоўскага. Пад назвай Вялікі гарадскі тэатр ён працаваў да 1934 г., калі быў зачынены з прычыны фінансавых цяжкасцяў.

У 1939 r. ён быў ператвораны ў Дзяржаўны гарадскі тэатр оперы і балету. Пасля ІІ Сусветнай вайны тут ставілі оперы украінскіх і расійскіх кампазітараў, у 1970-х правялі генеральны рамонт будынку. Пасля 1991 года рэпертуар быў пашыраны. У 200 годзе тэатру надалі імя Саламею Крушальніцкай.