Украінскае таварыства

Кантактная інфармацыя

Адрас
Алея Кааперацыі Працы 3, 20-147 Люблін
E-mail
ukr-tov@wp.pl
WWW
www.ukr-tov.pl

„Украінскае таварыства – гэта ўкраінская рэгіянальная грамадская арганізацыя, якая аб’ядноўвае ўкраінцаў Любліна, Хэлма і іншых населеных пунктах Хэлмскай зямлі. Згодна са статутам, галоўнай мэтай Таварыства з’яўляецца „арганізацыя грамадскага і культурнага жыцця ўкраінскай дыяспары Любліна, Хэлма і ўсяго Люблінскага ваяводства, праца для захавання і развіцця ўкраінскай культуры, а таксама рэалізацыі грамадзянскіх правоў украінскай нацыянальнай меншасці ў Польшчы”.

Таварыства арганізуе нацыянальнае жыцце часткі ўкраінскай дыяспары Любліна, а таксама адбудоўвае ўкраінскае жыцце ў Хэлме і іншых населеных пунктах Хэлмскай зямлі. Таварыства мае два аддзелы – Хэлме і Любліне, з’яўляецца арганізатарам шматлікіх мерапрыемстваў, як культурнага, так і сацыяльнага характару, якія служаць захаванню ўкраінскай традыцыі і нацыянальнай тоеснасці. Таварыства блізка супрацоўнічае з Праваслаўнай царквой, а асабліва з Люблінска-Хэлмскім праваслаўным епіскапатам. Таварыства выступае таксама ў справах украінскай дыяспары рэгіену перад дзяржаўнымі ўладамі і органамі самакірвання, а таксама перад украінскай дзяржавай”.

14 сакавіка 1999 г. было заснавана Таварыства догляду за магіламі ўкраінскіх салдатаў у Любліне. Мэтай яго быў догляд і рэстаўрацыя магіл салдатаў Украінскай нацыянальнай рэспублікі, якія знаходзяцца на праваслаўных могілках на вуліцы Ліпова ў Любліне. Ад 2003 г. арганізацыя пашырыла сваю дзейнасць сацыяльнымі і культурнымі мерапрыемствамі для падтрымкі і захавання ўкраінскай нацыянальнай традыцыі. У 2006 г. яно змяніла назву на “Украінскае таварыства ў Любліне”, а тры гады пазней – на “Украінскае таварыства”.