Цэнтр культуры ў Любліне

Кантактная інфармацыя

Адрас
Вул. Пеовіаков, 12 20-007 Люблін
Тэлефон
+48 81 466 61 00; + 48 81 466 61 01
E-mail
sekretariat@ck.lublin.p
WWW
www.ck.lublin.pl

Цэнтр культуры ў Любліне – гэта адна з самых дзейсных культурных установаў Любліншчыны. Шырокае поле дзейнасці культуры ахоплівае рэалізацыю і прэзентацыю мастацкіх праектаў, правядзенне майстар-класаў, а таксама дзейнасць у сферы адукацыі і распаўсюду культуры. У адрозненне ад іншых культурных пляцовак Любліншчыны, якія рэалізуюць сваю праграму ў сцісла акрэсленых, нязменных рамках, Цэнтр культуры прэзентуе шырокі спектр мастацкіх ініцыятываў. Каб прыцягнуць шырэйшае кола спажыўцоў і адпавядаць чаканням жыхароў Любліна, праграма Цэнтра уключае ў сябе падзеі, якія належаць і да г.зв. мэйнстрыму, і да культуры незалежнай. Вялікі націск кладзецца і на супрацоўніцтва з маладымі аніматарамі культуры, якія ў гэтай інстытуцыі здабываюць першае прафэсійнае майстэрства, унісячы дадатковы павеў свежасці у праграму Цэнтра культуры.