Цэнтр Міжкультурных творчых ініцыятываў «Ростані»

Кантактная інфармацыя

Адрас
вул. Пеовіаков 12, Люблін
Тэлефон
+48 81 466 61 67
E-mail
rozdroza@rozdroza.com
WWW
rozdroza.com

Цэнтр Міжкультурных творчых ініцыятываў «Ростані» з’яўляецца новай гарадской установай культуры, якая працуе ў Любліне ад кастрычніка 2008 года. Яна вырасла з існуючага ад пачатку 1990-х Фонда «Музыка Крэсаў», які ў архаічнай народнай музыцы шукаў крыніц традыцый. Імкненне паглыблення крыніц нашай куьтуры Цэнтр спалучае з утопіямі авангарду дваццатага стагоддзя – і вызваляе энергію, якую дае скрыжаванне традыцыі з найноўшым мастацтвам, ствараючы творчую іскру паміж галасамі мінуўшчыны і рафінаваным сучасным мастацтвам. Цэнтр жадае таксама канфрантаваць між сабой розныя культурныя ідыёмы – чэрпаць з культурнай і этнічнай разнастайнасці света, але спалучаць розныя мастацкія выяўленчыя сродкі. Цэнтр працягвае традыцыю альтэрнатыўных праектаў культуры, яму бліжэйшая народная прастата і канцэптуальная жарсць авангарду, чым гладкасць папулярнай культуры.