Цэнтр тэатральны практык «Гардзеніцы»

Кантактная інфармацыя

Адрас
вул. Гродская, 5а
Тэлефон
+48 81 532 98 40
E-mail
office@gardzienice.art.pl
WWW
gardzienice.art.pl

Цэнтр тэатральных практык «Гардзеніцы» – гэта адна з найбольш слынных груп эксперыментальнага тэатру ў свеце. Яны былі піянерамі новага трэнду ў сусветным тэатры. Даробак Гардзеніц зрабіў вялікі ўплыў на многіх практыкаў тэатру ва ўсім свеце і быў шырока апісаны ў многіх публікацыях.

Калектыў стаў добра распазнавальны дзякуючы сваім даследванням у сферы спрадвечных і антычных музычных традыцый, сваім магутным цялесныям і галасавым тэхнікам у акцёрскім майстэрстве, свайму заангажаванню у стварэнне тэатру ў натуральным асродку, дзякуючы націску, які быў пакладзены на прынцыпы ўзаемнасці і музычнасці.

У апошнія гады тэатр засяроджвае ўвагу на Старажытнай Грэцыі, як крыніцы еўрапейскай культуры. Ён звяртае ўвагу на забытыя аецёрскія тэхнікі антычнага тэатру Грэцыі, дасьледуючы іканаграфічныя і літаратурныя крыніцы, як і скарбы антычнай музыкі, а таксама цялесныя тэхнікі. Гэта вядзе да ўваскрашэння трагедыі з духа музыкі, на думку стваральнікаў. Гардзеніцы выступалі па ўсім свеце, на самых прэстыжных пляцоўках.