Ваяводская грамадская бібліятэка ім. Хераніма Лапацінскага

Кантактная інфармацыя

Адрас
вул. Нарутовіча 4, 20-950 Люблін
Тэлефон
81 52 87-400
E-mail
info@poczta.wbp.lublin.pl
WWW
hl.wbp.lublin.pl

В 1950 г. была створана Ваяводская грамадская бібліятэка, якая павіннабыла быць цэнтральнай бібліятэкай, што аказвае арганізацыйную і інструктарскую дапамогу бібліятэкам ніжэйшага ўзроўню. Да яе мэтаў належала распаўсюджванне чытальніцтва і дадатковая адукацыя бібліятэчных супрацоўнікаў. У 1955 г. Прэзідыум Ваяводскай рады ў Любліне прыняў пастанаўленне аб злучэнне Ваяводскай грамадскай бібліятэкі і Гарадской бібліятэкі ім. Хераніма Лапацінскага. Установа атрымала назву: Ваяводская і гарадская бібліятэка імя Хераніма Лапацінскага ў Любліне.

У 1996-1998 гг. пачаліся працы над кампьютэрызацыяй бібліятэкі. Фонд Меллона прызнаў біблятэцы грант, які дазволіў уключыцца у Люблінскі кансорцыюм навуковых бібліятэк, што працуюць у сістэме VTLS (Virginia Tech Library System). У 1998 г. у бібліятэцы былі зачынены картачныя каталогі. Ад 2003 г. выкарыстоўваецца новая версія сістэмы VTLS – Virtua. У2001 г. пачалася працэдура падзелу Бібліятэкі. У 2002 г. у Любліне функцыянуюць дзве бібліятэкі: Ваяводская грамадская бібліятэка імя Хераніма Лапацінскага, якой арганізатарам з’яўляецца Люблінскае ваяводства, і Гарадская грамадская бібліятэка імя Хераніма Лапацінскага, якой арганізатарам з’яўляецца гміна Люблін. Сядзіба ВГБ ім. Х.Лапацінскага месціцца па вуліцы Нарутовіча 4. Сядзіба ГГБ ім. Х.Лапацінскага – на вуліцы Яна Гэмпля 5 (сетка ГГБ – гэта 31 гарадскі філіял). Бібліятэка ўключаецца таксама ў стварэнне NUKAT (Нацыянальны універсальны каталог навуковых бібліятэк).

У 2011 г. ВГБ – у рамках праекта Аўтастрада лічбавай інфрамацыі – пачала аб’яднанне лакальнага каталога бібліятэкі з каталогам NUKAT. ВГБ стала таксама ўдзельнікам праекта “Вароты Любліншчыны – інфарматызацыя адміністрацыі” (лічбавая кансалідацыя інфраматычнай сістэмы і павышэнне даступнасці паслугаў е-адміністрацыі).