„Інвестыцыя ў культуру. Сістэмныя дзеянні дзеля культурнай адукацыі”
Мэтай праекту „Інвестыцыя ў культуру. Сістэмныя дзеянні дзеля культурнай адукацыі» з’яўляецца ўзмацненне патэнцыялу і ролі дамоў культуры ў пабудове культурнага супрацоўніцтва на абшары польска-украінскага памежжа. Вядучым партнёрам зьяўляецца аддзел культуры мэрыі горада Любліна, іншыя партнёры – выканаўчы камітэт Рады горада Роўна, аддзел культуры і мастацтва Рады горада Тарнопаля, а таксама выканаўчы камітэт Рады горада Івана-Франкоўска. Праект рэалізуецца ад красавіка 2013 да снежня 2014 г.
У праекце бяруць удзел:
- 3 раённыя ўстановы культуры ў Любліне: раённы Дом культуры «Вэнглін», раённы Дом культуры «Бранавіцы», Майстэрні культуры ў Любліне.
- 2 установы культуры ў Тарнопалі: Палац культуры «Бэрэзіль», Украінскі народны дом у Тарнопалі.
- 2 установы культуры ў Івана-Франкоўску: Івана-Франкоўскі забаўляльны гарадскі цэнтр, Івана-Франкоўскі Цэнтральны народны дом.
У праекце возьмуць удзел 580 прадстаўнікоў мясцовых установаў культуры і лакальнай грамадскасці, зацікаўленыя сучаснай культурнай адукацыяй.
Дзякуючы праекту мясцовыя установы культуры будуць абсталяваныя неабходнай апаратурай для рэалізацыі праграмы „Medialab East”, што дазволіць прыстасаваць іх да еўрапейскіх стандартаў працы і прыступіць да супрацоўніцтва. Гэта таксама дазволіць рэалізоўваць міжнародныя і трансмежныя праекты, якія патрабуюць выкарыстання новых тэхналогій і медыяў, зробіць больш прывабнымі праграмы, якія праводзяць гэтыя установы, а таксама новыя праграмы, пры якіх будзе выкарыстоўвацца набытая апаратура.
