Фестываль Інтэграцыі-Медытацыі

  • 01-06.10.2013

Integracje3

Фестываль Інтэграцыі-Медытацыі – гэта імпрэза, якая суправаджае Кангрэс ініцыятываў Усходняй Еўропы. Гэтая імпрэза мае на мэце паказаць разнароднасьць культур краінаў Усходняга партнёрства. Фестываль Інтэграцыі-Медытацыі уваходзіць у склад “Усходу культуры», або новую фармацыю культурнага супрацоўніцтва паміж Люблінам, Беластокам и Жэшавам. Місіяй «Усходу культуры» з’яўляецца развіццё пералічаных гарадоў і культурная супраца з краінамі Усходняга партнёрства». У рамках «Усходу культуры» адбудуцца тры паказы праекту: у Жэшаве (Еўрапейскі стадыёг культуры, 28-30 чэрвеня 2013 г.), Беластоку (Іншае вымярэнне, 25 – 29 верасня 2013 г.) і Любліне Інтэграцыі-Медытацыі 1 – 6 кастрычніка 2013 г.).

Інтэграцыі ствараюць прастору для абмену мастацкмі ідэямі партнёраў з Усходу і Захаду Еўропы, абмену досведам і творчым майстэрствам, урэшце – для рэалізацыі супольных праектаў, як мастацкіх, гэтак і культурна-грамадскіх.


Інтэграцыі – гэта пошук новай формулы фестывалю, гэта мастацкія прэзентацыі, паказы найлепшых практык і разнародных сучасных культур кожнай з краін Усходняга Партнёрства. Інтэграцыі імкнуцца да новага, прагрэсіўнага ў культуры, да з’яваў, павязаных са зменамі ў сучасным свеце, а што яшчэ важней – да з’яваў, якія апярэджваюць гэтыя зьмены.

Больш аб „Усходзе культуры”:

http://wschodkultury.eu