II Люблінскі Форум Культура і Адукацыя

  • 17-20.09.2014
  • Люблін

Пачынаючы новы сезон працы, тры вялікія установы культуры ў Любліне  – Тэатр Андэрсэна, Музей на Замку і Гарадская Бібліятэка падрыхтавалі шэраг практычных заняткаў, падчас каторых яны прадставяць цэлы спектр сваіх магчымасцей і ідэй, якія яны будуць рэалізоўваць на працягу года. Запіс на асобныя заняткі і спатканні адбываецца ў аддзелах арганізацыі гледачоў і рэкламы кожнай з установаў.

Заняткі, арганізаваныя Тэатрам Андэрсэна, скіраваныя на настаўнікаў, інструктараў і педагогаў тэатру. Праблематыка гэтых спатканняў будзе датычыць як бягучых прэм’ераў (цыкл заняткаў, злучаных з “Педагагічнымі Прэм’ерамі”),  так і незалежных тэмаў, сканцэнтраваных на асобных элементах спектакля (апрацоўка тэксту, драматургія, сцэнаграфія, касцюм, педагогіка тэатру і г.д.). Навучанне будзе адбывацца ў форме практычных заняткаў. Пасля заканчэння заняткаў усе ўдзельнікі атрымаюць метадычныя матэрыялы па пройдзеных тэмах і сертыфікат праходжання курса. Усе заняткі будуць праводзіцца ў будынку Тэатра Андэрсэна (вул. Дамініканская 1, Старэ Място, Люблін). Мы працуем у малых групах (15 чалавек).

forum_kultura-edukacja-2014

ЛЮБЛІНСКІ МУЗЕЙ НА ЗАМКУ

СЕРАДА 17 верасня 2014
10.00-11.00 Ліст – гатунак ужо выміраючы ці яшчэ папулярны. Пра даўнейшую і сучасную эпісталаграфію (вядзе занятак: Анна Ціодык, месца: Дворык Вінцэнта Поля,
вул. Каліноўшчына 13, уваход вольны)
10.00-12.00 “Сярэднявечны люблінскі замак – як збудаваць рэзідэнцыю і крэпасць” (вядзе занятак: Магдалена Наркоўска, месца: Музей на Замку – галоўны будынак, вул. Замкова 9, уваход вольны)
12.00 – 13.00 Адукацыйныя дзеянні Люблінскага Музея – прэзентацыя і правядзенне: Іаланта Палянска, месца: Музей на Замку – галоўны будынак, вул. Замкова 9, уваход вольны)

Падрабязнасці пра праграму: www.muzeumlubelskie.pl

ГАРАДСКАЯ ГРАМАДСКАЯ БІБЛІЯТЭКА Ў ЛЮБЛІНЕ
вул. Пэавякаў 12, Філіял № 2 /1 паверх/

ЧАЦВЕР 18 верасня 2014
10.00 Як гэта робяць у Любліне ці Поспех Гарадской Грамадскай Бібліятэкі (Петр Такарчук)
10.20 Бібліятэчны вірал. (Катажына Палешак)
10.40 Бібліятэка іначай. Дзеянні медыятэкі Бібліа. (Гжэгаж Возьняк)
11.00 Тэатр у бібліятэцы. Заняткі камішыбаі (kamishibai) для настаўнікаў і бібліятэкараў. (Веслава Солтыс)
11.20 OKO – Цэнтр Кнігі ў Малюнках у Гарадской Грамадскай Бібліятэцы. (Крыстына Рыбіцка)
Праграму ў Бібліятэцы рэкамендуем асабліва настаўнікам і школьным бібліятэкарам.

Уваход вольны.
падрабязнасці пра праграму: www.mbp.lublin.pl/

ТЭАТР АНДЭРСЭНА Ў ЛЮБЛІНЕ
вул. Дамініканская 1

СЕРАДА 17 верасня 2014
16.00-19.00 “Закруціся на тэатр” – рэжысура дзіцячых і моладзевых тэатраў (праводзіць занятак: Багуслаў Бырскі, кошт: 30 зл)

ЧАЦВЕР 18 верасня 2014
16.00 -19.00 Метады драмы ў школьным тэатры
(праводзіць занятак: Магдалена Зылік, кошт: 30 зл)

ПЯТНІЦА 19 верасня 2104
14.00 – 17.00 “Злы пан – важныя тэмы ў школьным тэатры”
(праводзяць занятак: Паўліна Хрэсьцёнка, Малгажата Адамчык, кошт: 30 зл)
17.00 “Злы пан – педагагічная прэм’ера спектакля і сустрэча з творцамі.

СУБОТА 20 верасня 2014
9.00 -14.00 Інструктарскія тэатральныя заняткі
(праводзіць: Сімона Цііс (Simone Thiis) – Нарвегія, кошт: 40 зл)
9.00 – 14.00 “Так, давайце гэта зробім!” – інструктарскія тэатральныя заняткі

(праводзіць: Моніка Дамброзска, кошт: 40 зл)
17.00 “Злы пан – прэс-прэм’ера
падрабязнасці пра праграму: www.teatrandersena.pl

Усе арганізаваныя заняткі і спатканні накіраваныя на дарослых людзей (у тым ліку, настаўнікаў, бібліятэкараў, студэнтаў, аніматараў культуры, тэатральных інструктараў).
Уваход вольны.

Крыніца: www.kultura.lublin.eu